- Время работы: ср-вс с 10:00 до 18:00; пн, вт — выходной день
-
Вход:
Полный билет — 4,00 руб.
Льготный билет — 2,00 руб.
- Инфолиния:
Сянько Дзмітрый Сцяпанавіч кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава.
У 2005-2006 гадах праходзіў стажыроўку ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, у Хух-Хотосскім прафесійным інстытуце (аўтаномны раён Унутраная Манголія) Выкладаў малюнак, алейны жывапіс кітайскім студэнтам. Паралельна вывучаў кітайскі традыцыйны жывапіс.
У свеце, перанасычаным дэталямі і гіперрэалізмам, кітайскі жывапіс прапануе нам спыніцца і зірнуць на сутнасць рэчаў. Яе прывабнасць — у недаказанасці. Тут не патрэбны цені і аб'ём у нашым звыклым разуменні; галоўнымі становяцца рытм, намёк і чысціня колеру. Пустата ў карціне гэтак жа значная, як і малюнак, яна дае воку адпачынак, а ўяўленню волю, дазваляючы гледачу стаць сааўтарам, дамаляваць выяву і напоўніць карціну гармоніяй са светам, адводзячы ад мітусні да сузірання.
Асаблівую вастрыню гэтаму мастацтву надае яго каліграфічная прырода. Карціна пішацца тымі ж матэрыяламі (туш, пэндзаль, рысавая папера), што і іерогліфы. Кожны мазок не церпіць выпраўленняў — ён павінен быць імгненным і дакладным, як удар мячом ці па ў танцы. Глядач можа «прачытаць» гісторыю стварэння карціны па рытме гэтых ліній, адчуўшы дыханне майстра, які працаваў стагоддзі таму.
Знаёмства з тэхнікай традыцыйнага кітайскага жывапісу аднойчы застаецца з табой назаўжды, адчыняючы дзверы ў свет, дзе мастацтва становіцца не проста ўпрыгожваннем, а спосабам пазнання сябе і Сусвету.
На выставе прадстаўлены работы «кітайскага перыяду» і работы, выкананыя ў наступныя гады. Усяго прадстаўлена больш за 50 графічных твораў, фотакалаж, каліграфічная інсталяцыя.
Выстава будзе працаваць з 2 красавіка да 10 мая 2026 года ўключна.
Полный билет — 4,00 руб.
Льготный билет — 2,00 руб.