- Время работы: вт-вс с 11:00 до 19:00, пн — выходной день
-
Вход:
Свободный
- Возрастное ограничение: 16+
«AFTERIMAGE» — гэта выстава-даследаванне Таццяны Савік (Мінск). Яе працы — гэта заўсёды дыялог з матэрыялам. У дадзеным выпадку праз фактуру і пластычнасць яна стварае «паверхню» ўспамінаў.
Гэта выстава аб тым, як памяць жыве ў целе, і як мастацтва можа надаць форму таму, што няўлоўна. Гэта запрашэнне да ціхага дыялогу і сузірання, магчымасць стаць сведкам павольнай праявы паслявобразаў уласных і агульных перажыванняў.
Таццяна Савік скончыла Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава (2010), Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2020). Удзельніца рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.
Сябра Беларускага саюза мастакоў (манументальная секцыя).
Творы знаходзяцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Барысаўскага аб’яднанага музея, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях РФ, Беларусі.
Свободный