24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава фатаграфіі Анатоля Дудкіна «Нарачанскія ўдовы»

ср, 26 февраля
Описание

5 лютага (серада) 2025 года ў 17 гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выставы фатаграфіі Анатоля Дудкіна «Нарачанскія ўдовы», прымеркаванай да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзя фатографа.

Цыкл «Нарачанскія ўдовы» быў зняты ў 1980-х гадах у вёсках у наваколлі возера Мядзель (Мінская вобласць). Гэта партрэтныя і бытавыя фотаздымкі, якія раскрываюць лёс жанчын, што засталіся самотнымі ў выніку вайны. Партрэтныя здымкі А.Дудкіна адрозніваюцца вострым псіхалагізмам, праз рысы аблічча, выраз твару гераінь выбудоўваецца сапраўдная гісторыя іх жыцця… У сюжэтна-бытавых працах гэтага цыклу ўтрымліваецца шмат этнаграфічных дэталяў, што дапамагае сучаснаму гледачу лепш зразумець складанасці пасляваеннага часу.

Анатоль Дудкін нарадзіўся ў 1935 г. 1959–1973 гг. працаваў артыстам арыгінальнага жанру ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1973 г. пачаў займацца фотасправай. Анатоль Дудкін арганізатар і кіраўнік Мінскага абласнога фотаклуба «Крыніца» пры Мінскім абласным навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы (сёння Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці). Ён з’яўляўся ўдзельнікам і арганізатарам шматлікіх фотавыставак, і фотапленэраў, а таксама ініцыятарам стварэння раённых аматарскіх фотааб’яднанняў.

У падрыхтоўцы юбілейнай выставы Анатоля Дудкіна скарыстаны фатаграфіі з прыватных калекцый Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Юрыя Сяргеевіча Васільева і фотамастака Юрыя Элізаровіча. У экспазіцыю ўвайшлі больш за 30 фотаздымкаў розных год.

Выстава працуе з 5 лютага па 2 сакавіка 2025 г.

  • Время работы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
  • Вход:

    Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета — 1,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
Отзывы
06 февраля 2025 в 20:19

По - моему отлично, что библиотека проводит такие выставки, посвящённые Великой Отечественной Войне. Это большая память о подвигах солдат и женщин героинь.

06 февраля 2025 в 20:17

Посещала выставки в данной библиотеке . По - моему отлично, что библиотека проводит такие выставки про Нарочь. Хотя бы, какая-то память о ВОВ и белорусской и русской культурах.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie