24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Асаблівы дар»

чт, сегодня
Описание

З 25 лістапада 2024 года ў выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь працуе выстава «Асаблівы дар». Гэтая выстава — доказ таго, што людзі з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця вельмі таленавіта выкарыстоўваюць мастацтва для перадачы свайго свету іншабыцця.

На выставе «Асаблівы дар» у вас з’явілася магчымасць пазнаёміцца з творчасцю мастакоў, якія пражываюць у ДУ пансіянат «Гармонія» і ў ДУ пансіянат «Ачаг» (г. Мінск).

Што гэта — мастацтва ці не? Адхіленне ад усіх норм і правіл? Адмысловая рэальнасць? Многім з гэтых мастакоў не пашанцавала ў самым пачатку жыццёвага шляху. Цяжкая хвароба — і чалавек усё жыццё знаходзіцца ў рамках «замкнёнай прасторы», нехта нават не скончыў дапаможнай школы, не навучыўся чытаць і пісаць, а да кагосьці бяда прыйшла пазней, у дарослым жыцці.

Большасць з аўтараў гэтых твораў не маюць прафесійнай мастацкай падрыхтоўкі і не прытрымліваюцца ніводнага з вядомых стыляў. Аднак усе гэтыя творы зачароўваюць сваёй арыгінальнасцю і непасрэднасцю. Гэта — своеасаблівая інтэрпрэтацыя нашага далікатнага свету, загадкавага, іншага, у якім можна прачытаць перажыванні, мары і надзеі па-свойму таленавітых мастакоў.

Экспанаванне выставы пройдзе па 20 снежня 2024 года.

  • Время работы: пт. — ср.: 11:00 — 19:00, чт.: 13:00 — 21:00
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie