24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Сямён Дамарад. Краявіды радзімы»

пт, сегодня
11:00
Описание

10 кастрычніка 2024 года а 17 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы «Сямён Дамарад. Краявіды радзімы», на якой будзе прадстаўлена каля 50 жывапісных твораў з майстэрні аўтара і фондаў музея.

Імя Сямёна Уладзіміравіча Дамарада добра вядомае знатакам выяўленчага мастацтва як у Беларусі, так і за яе межамі. За гады сваёй творчай дзейнасці мастак працаваў у самых розных тэхніках і жанрах: манументальным роспісе, мазаіцы, акварэлі. У апошнія дваццаць гадоў Сямён Уладзіміравіч займаецца пейзажным жывапісам. Пейзажы Дамарада выкананыя ў рэалістычнай манеры, але пры гэтым складаныя па вобразнай сістэме, надзвычай рамантычныя і паэтычныя паводле настрою. Колеры мяккія, някідкія, без рэзкіх кантрастаў, але пры гэтым творы вельмі насычаныя эмацыйна, поўныя святла і паветра. Дамарад — мастак імпрэсіяністычнага светаадчування, які імкнецца ўлавіць уражанне ад імгнення, што адыходзіць прэч. Таму на яго палотнах часта прадстаўленыя пераходныя станы прыроды — вясна і восень, вечар і раніца, — калі яе зменлівасць праяўляецца найбольш інтэнсіўна. Асабліва прыцягваюць увагу мастака віды роднай Бабруйшчыны, а таксама Нарачанскага краю.

Семён Уладзіміравіч Дамарад нарадзіўся 2 кастрычніка 1948 года ў Бабруйску ў сям’і вядомага мастака-графіка Уладзіміра Аляксандравіча Дамарада. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1968), і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Удзельнічае ў выставах з 1972 г. Персанальныя выставы праходзілі ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2011).

Творы С. У. Дамарада знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным центры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, іншых музеях нашай краіны, а таксама ў прыватных зборах Беларусі і іншых краін.

Выстава працуе па 24 лістапада 2024 года.

Куратар выставы — Корзун Франц Валер’евіч, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Время работы: Пн. – вс. 11:00 – 19:00, касса до 18:30
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie