- Время работы: серада — нядзеля, 11:00 – 19:00
-
Вход:
7,00 руб. — для дарослых
4,50 руб. — для студэнтаў
3,00 руб. — для школьнікаў - Инфолиния:
- Возрастное ограничение: 0+
8 кастрычніка 2024 года ў 18:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу «Знітаваная прастора» члена Беларускага саюза мастакоў Анатоля Уладзіміравіча Отчыка. Выстаўка прымеркавана да 75-годдзя мастака.
На выстаўцы прадстаўлена каля 80 работ, створаных пераважна за апошняе дзесяцігоддзе. Творчасць аўтара выяўляецца ва ўсёй яе жанравай і стылёвай разнастайнасці. Экспануюцца як рэалістычныя пейзажы, партрэты, нацюрморты, тэматычныя карціны, так і кампазіцыі, блізкія да канцэптуальнага і абстрактнага мастацтва.
Тэматыка работ А.У. Отчыка надзвычайна шырокая. Яго цікавіць гісторыя роднага краю з яе велічнымі помнікамі: «Полацкі матыў» (2018 г.), «На полацкай зямлі» (2018 г.), «Мінулае Турава» (2000 г.), «Мелодыі тураўскіх храмаў» (2000 г.). Ён звяртаецца да падзей Вялікай Айчыннай вайны ў работах «Ніколі не забудзем» (2022 г.), «Успамін» (2021 г.), «Фотаздымак на памяць» (2004 г.). У жывапісных пейзажах мастак імкнецца перадаць прыгажосць свайго роднага краю — палескай прыроды. Відавочна, што малая радзіма значна паўплывала на творчасць мастака і працягвае служыць крыніцай вобразаў, сюжэтаў і творчага натхнення. Ідэйны змест твораў А.У. Отчыка напоўнены філасофскімі разважаннямі пра шлях чалавека да Бога, сэнс жыцця, знітаванне чалавека з Бацькаўшчынай.
Выстаўка працуе з 3 кастрычніка па 27 кастрычніка 2024 года.
Отчык Анатоль Уладзіміравіч нарадзіўся 7 ліпеня 1949 года ў в. Шыічы Калінкавіцкага раёна Палескай вобласці (цяпер Гомельская вобласць). У 1972 г. скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А. Савіцкага. У 1977 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Удзельнік выставак з 1978 г. Аўтар 13 персанальных выставак.
Творы знаходзяцца ў музеях Беларусі, Расіі, Украіны, прыватных калекцыях. Прымаў удзел ў больш за 60 абласных, рэспубліканскіх і міжнародных пленэрах жывапісу.
Сябра Беларускага саюза мастакоў. У 1998–2004 гг. — старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.
7,00 руб. — для дарослых
4,50 руб. — для студэнтаў
3,00 руб. — для школьнікаў