-
Вход:
Свободный
26 чэрвеня а 17-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя новай выставачнай залы з пастаяннай экспазіцыяй беларускага мастака Аляксандра Салаўёва — удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, кавалера ордэна Францыска Скарыны.
Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (1926–2021) — знакавая фігура для беларускага мастацтва, а яго жыццёвы шлях — высокі прыклад творчага даўгалецця, духоўнай сталасці і жыццёвай мудрасці.
Значную частку сваёй мастацкай спадчыны Аляксандр Салаўёў завяшчаў Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва. У 2022 годзе ў фонды музея паступіла каля 12 тысяч адзінак захоўвання: жывапісныя творы, графічныя лісты, тэатральныя эскізы і больш за дзве тысячы кніг, сярод якіх ёсць рэдкія.
У «Выставачнай зале А.А. Салаўёва», якая размясцілася побач з асноўнай выставачнай залай музея, будуць прадстаўлены жывапісныя работы мастака з фондаў Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.
Адрес: Белабародава, 5
Свободный