24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «‎Наш маршрут»‎

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

18 верасня (серада) 2024 года ў 17:30 у мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выстаўкі.

Выстаўка арганізавана ў межах супрацоўніцтва з установай адукацыі «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава» дзеля падтрымкі і папулярызацыі творчасці таленавітай моладзі. У экспазіцыю ўвайшлі краявіды, створаныя навучэнцамі мастацкага каледжа падчас пленэрных практык у розных мясцінах Беларусі ў 2013–2023-м гг. Глядач выстаўкі, знаходзячыся ў залі галерэі, здзяйсняе спецыфічную вандроўку па «нашым маршруце»: Мінск, Навагрудак, Косава, Гродна, Свір, Пінск, беларускія вёсачкі.

Мэта выставачнага праекта — стварэнне ўмоў для выяўлення і падтрымкі творчых здольнасцей моладзі, азнаямленне грамадства з архітэктурным асяроддзем і асаблівай атмасферай беларускіх гарадоў і вёсак з дапамогай вобразаў выяўленчага мастацтва, а таксама забеспячэнне пераемнасці ад пакалення да пакалення традыцыйных для беларускага грамадства каштоўнасцей і культурных здабыткаў.

Ужо больш за 70 гадоў выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, перадаюць мастацкі вопыт, спрыяюць захаванню і папулярызацыі культуры Беларусі, адраджэнню традыцыйных унікальных тэхналогій. Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава плённа працуюць на Міншчыне і ў іншых кутках Беларусі. Гэта важны ўнёсак у фарміраваннем культурнага асяроддзя Мінскай вобласці.

Праца на пленэры — адзін з важнейшых складнікаў класічнай мастацкай адукацыі. Навучэнцы каледжа штогод у ліпені выязджаюць са сваімі выкладчыкамі ў маляўнічыя і гістарычныя мясціны Беларусі. Колеры зеляніны і неба, архітэктурная фактура, і, канешне, дух месца, натхняе юных мастакоў на эмацыйныя эцюдныя творы. Акрамя таго, творчая практыка абуджае ў сэрцах маладога пакалення цікаўнасць да гісторыі, гонар за культурныя дасягненні сваёй краіны. Навагрудскі замак, Палац Пуслоўскіх у Косава, гродзенскія і пінскія касцёлы, Свята-Духаў кафедральны сабор у Мінску… усё гэта складнікі «нашага маршрута», які ажывае і становіцца больш блізкім і зразумелым дзякуючы асэнсаванню праз мастацтва.

На выстаўцы прадстаўлены пленэрныя эцюды амаль 30 навучэнцаў мастацкага каледжа — гэта жывапіс алеем, акрылам, графічныя замалёўкі, якія былі створаны непасрэдна на натуры ў гарадах і вёсках Беларусі падчас летніх практык апошніх год.

  • Время работы: серада–нядзеля: 11:00 — 19:00
  • Вход:

    Кошт уваходнага білета — 3,00 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета — 1,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    ГУ «Минский областной центр народного творчества»

    УНП: 100951772

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie