- Время работы: Ср. – нд, з 12:00 да 20:00
-
Вход:
9,00 руб. — для дарослых;
6,00 руб. — для студэнтаў дзённай формы адукацыі;
4,00 руб. — для навучэнцаў школ;
3,00 руб. — для пенсіянераў. - Возрастное ограничение: 12+
12 верасня 2024 года а 18 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Захара Кудзіна «З'ява».
Захар Кудзін — беларускі творца, які атрымаў прызнанне на радзіме і за яе межамі, самы малады мастак, чыя работа знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Кароткі жыццёвы шлях Захара быў насычаны творчымі падзеямі і дасягненнямі. Мастак актыўна прымаў удзел у выставах, прадстаўляў беларускае сучаснае мастацтва на міжнародных форумах. Творы Захара Кудзіна знаходзяцца ў шматлікіх калекцыях Беларусі і замежжа.
Пазнавальная аўтарская манера і моцны эмацыянальны пасыл работ Захара Кудзіна ўражваюць самае шырокае кола гледачоў.
Выстава «З'ява» — гэта спроба асэнсаваць феномен творцы, які стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў.
Разнастайныя напрамкі дзейнасці Захара Кудзіна прадстаўляюць і творы, якія ўжо добра вядомыя, і работы, якія не экспанаваліся раней. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены фота і відэа з семейнага архіва, асабістыя фотаздымкі Захара. Увазе гледача прапануецца значная частка творчай спадчыны мастака, які стаў сапраўднай з'явай айчыннай культуры.
9,00 руб. — для дарослых;
6,00 руб. — для студэнтаў дзённай формы адукацыі;
4,00 руб. — для навучэнцаў школ;
3,00 руб. — для пенсіянераў.