24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава мастацкіх работ Сяргея Пісарэнкі «Па паверхні вады, па краі восені»

вт, сегодня
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
10:00
Описание

Кветкі асеннія, родныя, бледныя!
Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.
Можа, таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.
Максім Багдановіч

Лёгкімі крокамі да нас набліжаецца восень, калі наваколле пакрысе змяняецца, дрэвы афарбоўваюцца ў цёплыя колеры, а паветра пранізваецца таненькімі павуцінкамі. Прыходзіць пара шчымлівага натхнення — калі хочацца хаця б на імгненне працягнуць гэтую знікомую прыгажосць, зафіксаваць яе фотаздымкам, словам альбо мастацкай работай.

Запрашаем наведаць аўтарскую выстаўку Сяргея Пісарэнкі «Па паверхні вады, па краі восені» і глянуць на восень вачамі гэтага выдатнага творцы. Мастак працуе ў розных жанрах, натхненне шукае і знаходзіць у самых розных сферах, але яго творчай ментальнасці найбольш блізкія пейзаж і нацюрморт, любімая тэхніка — акварэль.

Сяргей Пісарэнка захоўвае акварэльныя бачанне і падыход, нават працуючы алейнымі фарбамі па палатне. Ён паказвае свет нібы праз празрыстую смугу, праз каляровую дымку, якая надае выявам казачнасць і таямнічасць. Чэрпаючы натхненне з навакольнага асяроддзя, ён знаходзіць баланс паміж марай і рэальнасцю. Мастацкія працы здаюцца лёгкімі, тонкімі, амаль бязважкімі, але далікатнымі і надзвычай глыбокімі.

Урачыстае адкрыццё — 12 верасня 2024 года, а 17-й гадзіне.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политике обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie