- Время работы: Серада – нядзеля, з 12:00 да 20:00.
-
Вход:
9,00 руб./ 6,00 руб./ 4,00 руб./ 3,00 руб.
- Возрастное ограничение: 12+
22 жніўня ў 16:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Жывыя, пакуль памятаем», створанай па выніках пленэра, прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Арганізатарамі пленэра выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. У пленэры прынялі ўдзел 12 аўтараў: члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў. Вынікі работы удзельнікаў пленэра ўвасобіліся ў створаных сучаснымі жывапісцамі творах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Многія мастакі звярнуліся да асэнсавання вобраза дзіцяці-вязня канцэнтрацыйнага лагера — у экспазіцыі прадстаўлены псіхалагічныя партрэты дзяцей, якія бачылі жах вайны, пазбаўленых дзяцінства і вымушаных змагацца за сваё жыццё. Аўтары таксама прадэманструюць працы-прысвячэнні героям беларускага супраціву. Так, наведвальнікі пазнаёмяцца з манументальным творам, прысвечаным кіраўніку вызваленчай аперацыі «Баграціён» Канстанціну Ракасоўскаму і партрэтам вязня Азарыцкага лагера смерці Уладзіміра Гардзіенкі, які цудам выратаваўся.
На выставе прадстаўлены выявы знакавых мемарыяльных комплексаў, на месцы якіх дзесяцігоддзі таму карнікі стваралі канцэнтрацыйныя і ваеннапалонныя лагеры, спальвалі цэлыя вёскі: «Малы Трасцянец», «Азарычы», «Ала», «Чырвоны Бераг», вёска Боркі і іншыя.
Гэтая выстава — пра трагедыю чалавека падчас вайны. Гэта бясконцая падзяка мільёнам людзей, якія змагаліся за нашу будучыню. Напамін людзям пра тое, як важна захоўваць гістарычную памяць, і пра тое, што жыццё мёртвых працягваецца ў памяці жывых.
Выстава працуе па 29 верасня 2024 года.
9,00 руб./ 6,00 руб./ 4,00 руб./ 3,00 руб.