24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Мастацка-дакументальная выстава «Яўген Чырыкаў. На шляхах жыцця і творчасці»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вядомы рускі пісьменнік, празаік, драматург, журналіст Яўген Мікалаевіч Чырыкаў нарадзіўся 24 ліпеня (5 жніўня — стст.) 1864 года. Дэбютаваў у друку ў 1885 годзе ў «Волжском вестнике», у 1899 г. надрукаваў першую кнігу — «Очерки и рассказы». З 1900 г. пачаў пісаць п’есы, якія ставіліся ў правінцыйных і сталічных тэатрах. На працягу жыцця выйшла шмат зборнікаў апавяданняў, да 1917 г. — збор твораў у 17-ці тамах.

З 1895 года Яўген Чырыкаў жыў у Мінску, горад адыграў важную ролю ў жыцці пісьменніка. Напісаныя тут апавяданні «Хлеб вязуць», «Блудны сын», аповесці «Інваліды» «Чужаземцы», «Таніна шчасце» зрабілі яго імя вядомым шырокаму колу чытачоў. У Мінску ён пачаў дзейнасць як драматург, п’есу «На двары ў флігелі» паставілі мясцовыя аматары тэатральнага мастацтва. У мінскі перыяд жыцця на мясцовым матэрыяле Я.Чырыкаў пачаў пісаць п’есу «Евреи», яна была надрукавана ў 1904 г. і з поспехам ішла на айчыннай і замежных сцэнах.

Яўген Чырыкаў быў у ліку ініцыятараў стварэння мінскага Таварыства аматараў мастацтва (Общество любителей изящных искусств), Пушкінскай бібліятэкі. Падчас працы ў Кантролі Лібава-Роменскай чыгункі пазнаёміўся з вядомымі палітычнымі дзеячамі – Пятром Румянцавым і Сяргеем Мяржынскім, падтрымліваў стасункі з Анатолем Бонч-Асмалоўскім. Даў рэкамендацыйны ліст Адаму Багдановічу, дзякуючы якому сям’я Багдановічаў пазнаёмілася і пасябравала з сям’ёй Максіма Горкага.

У фондах музея М. Багдановіча захоўваецца шмат матэрыялаў, якія прама ці ўскосна звязаныя з Я. Чырыкавым, – лісты, дакументы, паштоўкі, кнігі, перыядычныя выданні. На працягу многіх гадоў супрацоўнікі музея сябруюць з нашчадкамі рускага пісьменніка, якія жывуць у розных краінах. У выставе прэзентуюцца каштоўныя матэрыялы з архіва сям’і Чырыкавых, якія раскрываюць тэму жыцця пісьменніка ў Мінску, дадаюць штрыхі да ўмоўнага партрэта Мінска к. ХІХ — пач. ХХ стст.

Выстава працуе па 31 жніўня 2024 года.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политике обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie