24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Аляксандр Шылаў. Жывапіс»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 10 па 29 ліпеня 2024 года на вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск, Леніна, 20) пройдзе выстава Народнага мастака СССР Аляксандра Максавіча Шылава.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена звыш 30 жывапісных твораў майстра.

Творчасць вядомага жывапісца, Героя працы Расіі, Народнага мастака СССР Аляксандра Максавіча Шылава заснавана на лепшых традыцыях класічнага рэалістычнага мастацтва. У створанай мастаком партрэтнай галерэі сучаснікаў знайшла адлюстраванне складаная і разнастайная карціна духоўнага жыцця Расіі канца XX — пачатку XXI стагоддзя: народныя вострасацыяльныя вобразы, жаночыя вобразы, створаныя з жыццёвай дакладнасцю, глыбокай унутранай праўдай характараў.

Асноўнае месца ў творчасці А. Шылава займаюць партрэты людзей з няпростым жыццём і лёсам, за плячыма якіх вопыт цэлага пакалення. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі займаюць не менш выразную нішу ў творчасці майстра. Характар і глыбіня таленту перададзены ў партрэтах выдатных дзеячаў культуры.

Служыцелі царквы заўсёды ўяўлялі вялікую цікавасць для Аляксандра Шылава. Мастак, ствараючы партрэты святароў, ставіць сабе задачу ў думках зазірнуць у самую сутнасць партрэтаванага, убачыць, што ў яго ў сэрцы, у душы.

Пачуццём вялікай падзякі і павагі напоўнены партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць найвышэйшую ступень гераізму, мужнасці і сілы духу. Як грамадзянін і патрыёт сваёй краіны, гонар за поспехі Айчыны Аляксандр Шылаў перадаў у сваіх новых партрэтах, прадстаўленых на выставе.

Яго працы захоўваюцца ў Рускім музеі, Траццякоўскай галерэі, у многіх музеях Расіі, былых савецкіх рэспублік і іншых краін. Персанальныя выставы мастака праходзілі не толькі ў Расіі, але і за мяжой — у Францыі, Германіі, Партугаліі, Сербіі, Канадзе, Японіі, Кувейце, Арабскіх Эміратах і іншых краінах свету з вялікім поспехам. Яго жыццё ў творчасці з’яўляецца прыкладам для многіх, як трэба служыць Радзіме, людзям. Герой працы Расійскай Федэрацыі, Народны мастак СССР, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў А.М. Шылаў — вядомы мастак, які на гэты момант бязвыплатна падарыў дзяржаве 1871 працу жывапісу і графікі і па сёння працягвае дарыць свае працы Расіі. Гэты грамадзянскі і патрыятычны ўчынак з'яўляецца ўнікальным і аналага яму няма.

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, касса до 18:30
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политике обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie