24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Жывыя, пакуль памятаем»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Жывыя, пакуль памятаем» — мастацкая выстава, створаная па выніках пленэра, прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Адкрыццё выставы адбудзецца 11 ліпеня 2024 года ў 14.30 у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва па адрасе: вул. Генерала Белабародава, 5 у рамках XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Арганізатарамі пленэра выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь. У пленэры прынялі ўдзел 12 аўтараў: члены Беларускага саюза мастакоў, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі Мастацтваў. Вынікі работы удзельнікаў пленэра ўвасобіліся ў створаных сучаснымі жывапісцамі творах, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Многія мастакі звярнуліся да асэнсавання вобраза дзіцяці-вязня канцэнтрацыйнага лагера – у экспазіцыі прадстаўлены псіхалагічныя партрэты дзяцей, якія бачылі жах вайны, пазбаўленых дзяцінства і вымушаных змагацца за сваё жыццё. Аўтары таксама прадэманструюць працы-прысвячэнні героям беларускага супраціву. Так, наведвальнікі пазнаёмяцца з манументальным творам, прысвечаным кіраўніку вызваленчай аперацыі «Баграціён» Канстанціну Ракасоўскаму і партрэтам вязня Азарыцкага лагера смерці Уладзіміра Гардзіенкі, які цудам выратаваўся.

На выставе прадстаўлены выявы знакавых мемарыяльных комплексаў, на месцы якіх дзесяцігоддзі таму карнікі стваралі канцэнтрацыйныя і ваеннапалонныя лагеры, спальвалі цэлыя вёскі: «Малы Трасцянец», «Азарычы», «Ала», «Чырвоны Бераг», вёска Боркі і іншыя.

Гэтая выстава — пра трагедыю чалавека падчас вайны. Гэта бясконцая падзяка мільёнам людзей, якія змагаліся за нашу будучыню. Напамін людзям пра тое, як важна захоўваць гістарычную памяць, і пра тое, што жыццё мёртвых працягваецца ў памяці жывых.

Выстава працуе ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва па 18 жніўня 2024 года.

  • Время работы: Вт. – вс. 11:00 – 19:00
  • Инфолиния:

    Дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
    +375 (212) 22-48-94

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политике обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie