24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Мікола Бушчык. Жарсць колеру»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 чэрвеня 2024 года, а 17-й гадзіне, у Нацыянальным мастацкім музее Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 24; 4 паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Мікола Бушчык. Жарсць колеру».

Мікола Бушчык — беларускі мастак-экспрэсіяніст, прадстаўнік айчыннага авангарда, працуе ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта, партрэта. Піша алеем і ў тэхніцы акварэлі.

Мікола Бушчык — адзін з тых мастакоў, якія ў 1980-х гг. стаялі каля вытокаў абнаўлення пластычнай і каларыстычнай мовы беларускага жывапісу, карыстаючыся законамі авангарда.

Карціны мастака — яскравыя і адметныя, складаныя па фактуры і колеры, віртуозныя па ўменні спалучаць адносіны паміж матэрыяльным навакольным сусветам і светам духоўным — эмоцыямі, перажываннямі, мроямі і надзеямі. З дапамогай экспрэсіўнай рытмікі мазкоў пэндзлю, свабоднай кампазіцыі, напружанай лініі жывапісец увасабляе на палатне свае адчуванні і ўласнае разуменне жыцця, праз абстрактныя вобразы і насычаную колерам палітру стварае творы разважліва-філасофскія і глыбока асацыятыўныя, пазнавальныя па аўтарскай пластыцы, адметныя па атмасферы асаблівых мастацкіх пошукаў творцы, напоўненыя святлом і невычарпальнай энергіяй жыцця.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 40 жывапісных палотнаў, якія рознабакова адлюстроўваюць творчыя этапы станаўлення аўтарскай манеры пісьма Міколы Бушчыка і прадэманструюць мастацкія пошукі аўтарам «свайго жывапісу», што вызначыла яго прыхільнасць да абстрактнага мастацтва і асацыятыўнай, метафарычнай мовы жывапісу.

Вялікі раздзел выставы будзе прысвечаны акварэлям, якія займаюць значную частку ў творчасці мастака. Экспазіцыя выставы прадэманструе больш за 60 акварэлей. Гэта будзе самая маштабная рэпрэзентацыя графікі Міколы Бушчыка за апошнія 26 гадоў.

Аснову экспазіцый алейнага жывапісу і акварэлей складуць творы з прыватнай калекцыі аўтара і збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У межах выставы пройдуць куратарскія экскурсіі, творчыя сустрэчы з мастаком.

Выстава «Мікола Бушчык. Жарсць колеру» будзе экспанавацца з 27 чэрвеня па 11 жніўня 2024 г. у выставачным корпусе музея (Карла Маркса, 24; 4 паверх).

Куратары выставы — Кузняцова Ганна Уладзіміраўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Лісай Юлія Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

  • Инфолиния:

    +375 17 236 55 23

    +375 17 236 51 74

  • Организатор:

    Учреждение «Национальный художественный музей Республики Беларусь»
    УНП 100377771

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie