24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Інсітныя мастакі міншчыны: персоны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 чэрвеня (серада) 2024 года ў 17:30 у мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выставы «Інсітныя мастакі міншчыны: персоны»

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці на базе мастацкай галерэі «Цэнтр» працягвае цыкл выстаў мастакоў-самавукаў Міншчыны з мэтай падтрымкі, папулярызацыі і каталагізацыі іх творчасці. Гэта ўжо трэцяя выстава з цыклу экспазіцый твораў таленавітых мастакоў-самавукаў, якія працуюць з жывапіснымі і графічнымі матэрыяламі. Прэзентуюцца творы пяці мастакоў з г.Вілейкі, г.Узды, г.Копыля, г.Дзяржынска і г.Валожына.

Таленавітая Міншчына прадстаўлена цікавай экспазіцыяй мастакоў розных пакаленняў, але відавочна, што галоўнай крыніцай натхнення для нашых творцаў з’яўляецца прырода роднага краю ва ўсёй яе разнастайнасці. Удзельнікі выставы маюць цікавыя і складаныя творчыя і прафесійныя біяграфіі, але ў кожнага чырвонай ніццю праходзіць любоў да мастацтва, якая зарадзілася ў дзяцінстве…і захавалася на ўсё жыццё.

Своеасаблівым пачаткам экспазіцыі з’яўляюцца творы Івана Занкавіча (1912-1984), якія сёння захоўваюцца як экспанаты Вілейскага краязнаўчага музея. Акрамя карцін, глядач зможа азнаёміцца з дакументамі і артыкуламі ў прэсе, лістамі 1950-1970-х гг. якія распавядаюць пра творчы шлях мастака і яго супрацоўніцтва з Мінскім абласным Домам народнай творчасці (спадкаемцам якога з’яўляецца МАЦНТ). Іван Лявонавіч з’яўляўся студэнтам знакамітага Завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў у Маскве, і на выставе прадстваўлена яго перапіска з выкладчыкамі гэтай навучальнай установы.

Зоя Мікалаеўна Дзятчык усё жыццё працавала інжынерам, а актыўна пачала займацца мастатцтвам толькі ў 70 год, пры падтрымцы сваёй сям’і. На выставе мы можам убачыць яе «свет хараства»: акварэльныя і алейныя краявіды і нацюрморты.
Аляксандр Яўгенавіч Раманоўскі — ўдзельнік народнага калектыву майстроў народнай творчасці «Скарбонка» Капыльскага раённага цэнтра культуры. Зараз на пенсіі і можа ўсю сваю творчую энэргію скіраваць у мастацтва.

Віталь Герасікавіч Мкртчан прадстаўляе сваю серыю краявідаў (палатно, алей), выкананых пад натурнымі уражаннямі. Любоў да мастацтва ён захоўвае з часоў дзяцінства, негледзячы на складаныя павароты лёсу і адсутнасць прафесійнай падрыхтоўкі.
Аляксандр Пятровіч Шакун — самы малады мастак, з прадстаўленых на выставе, які жыве і працуе ў в. Саланая Валожынскага раёна.

Экспазіцыя арганізавана пры дапамозе ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей», г.Вілейка; ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса», г.Узда; ДУК «Дзяржынская цэнтральнай раённая бібліятэка», г.Дзяржынск; ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры», г. Валожын; ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры», г. Копыль.

Выстаўка працуе з 26 чэрвеня па 28 ліпеня 2024 г.

@gallery_centre

  • Время работы: Сер. - нядз.: 11:00 - 19:00 (у перыяд з 28.06.2023 па 12.07.2023 пн. - пт. 11:00 - 17:00)
  • Вход:

    Кошт уваходнага білета — 3,00 руб.,

    студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета — 1,00 руб.

  • Инфолиния:

    8017 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    УНП 100951772

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie