24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Дарагая мая Надзя»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Выстава, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У сучасным грамадстве, дзе ўсё менш застаецца жывых удзельнікаў і відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны, асаблівае значэнне набывае эпісталярная спадчына тых часоў. Франтавыя лісты — каштоўныя сведчанні асабістых, сямейных гісторый, склаўшых гісторыю ўсёй краіны. Апошнім часам усё больш лістоў з фронту, якія доўгія гады заставаліся выключна сямейнымі рэліквіямі, робяцца здабыткам шырокай грамадскасці.

Выстава «Дарагая мая Надзя…» — гэта досвед уважлівага, удумлівага прачытання франтавых лістоў. Спроба рагледзець у кароткіх пасланнях, спехам напісаных алоўкам, глыбокую жыццёвую мудрасць і наказы будучым пакаленням тых, хто загінуў дзеля працягнення жыцця.

Назвай выставы паслужыў зварот да жонкі старшага сяржанта, забітага 8 мая 1945 года ў Рудных гарах на шляху да Прагі. Мільёны пасланняў з фронту пачыналіся словамі «Дарагая мая…», але кожнае з іх адметнае, індывідуальнае, вельмі асабістае. Сімвалічнасць набыло і імя Надзя — надзея.

Вайна раптоўна разлучыла тысячы сем’яў, і ліставанне стала адзінай нітачкай, якая звязвала родных людзей. Праз лісты франтавікі не проста «размаўлялі» са сваімі блізкімі, яны працягвалі жыць клопатамі пра свой дом і сям’ю. У лістах бацькі выхоўвалі дзяцей, давалі важныя парады сталеючым без іх сынам; мужы дапамагалі жонкам у хатніх справах, палягчаючы сваім каханым цяжкую ношу ваеннага часу; байцы-юнакі клапаціліся пра мацярок, малодшых братоў і сясцёр. Дзякуючы лістам, раздзеленыя сотнямі кіламетраў родзічы заставаліся адзіным цэлым, жылі супольнымі турботамі і перажываннямі.

Чаму ж яны, захоўваючы надзею на перамогу, але часцей разумеючы, што дадому ім не вярнуцца, не аддаляліся ад хатніх спраў? Выстава «Дарагая мая Надзя…» — адзін з адказаў на гэтае пытанне.

На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў Белгарадскага дзяржаўнага літаратурнага музея, Дзяржаўнага архіва Белгарадскай вобласці, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, сямейных архіваў.

  • Время работы: Вт. - вс. 10:00 - 19:00
  • Организатор:

    Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
    УНП 190269032

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie