24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу Марыны Ячмяньковай «Берагі лёсу»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 чэрвеня (серада) 2024 года а 17 гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выстаўкі жывапісу Марыны Ячмяньковай «Берагі лёсу».

Марына Ячмянькова нарадзілася ў 1973 г. у Мінску. У 1999 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, спецыяльнасць «праектаванне інтэр’ераў». Працавала выкладчыкам у Мінскім дзяржаўным гімназіі-каледжы мастацтваў, дызайнерам у «Белсаюздруку», рамеснікам у Музейным комплексе старажытных народных рамёсел і тэхналогій «Дудуткі». Займаецца жывапісам, ілюстрацыяй кніг, распрацоўвае і стварае серыі аўтарскіх арт-сувеніраў.

Наратыў выстаўкі будуецца на ідэі адвечнай вандроўкі: праз прыродныя цыклы і ўзросты чалавека. Экспазіцыя пабудавана блокамі, дзе змяняюцца краявіды: ад пяшчотных яблынь у квецені, праз летнюю сакавітасці і бязмежнасць прасторы вадаёмаў да сталай прыгажосці восені з залатым лісцем і саспелымі дарамі і паступова рух кола заціхае срэбрам зімы. Глядач павольна «пражывае» дзяцінства, маладосць, сталасць і старасць…

Мастачка для свайго расповеду выкарыстоўвае вобразную мову розных жанраў: краявіды адлюстроўваюць нашу непарыўную сувязь з прыродай, нацюрморты напоўнены сімваламі пор года, а партрэтныя акцэнты (з выявамі родных людзей аўтара) з’яўляюцца метафарамі ўзростаў чалавека.

Творы Марыны Ячмяньковай адрозніваюцца шчырасцю, асаблівай жаночай пяшчотай і мяккасцю. Мастачка спакойна сузірае і прымае зменлівасць і прыгажосць навакольнага свету. Жывапісныя работы адрознівацца светлымі і стрыманымі фарбамі, статычнай кампазіцыяй, філасафічнасцю, добрым разуменнем спецыфіцы алейнага жывапісу. Сапраўдны творца Марына Ячмянькова імкнецца трансліраваць свае захапленне прыгажосцю каб натхняць гледачоў.
Выстава мае сімвалічную назву «Берагі лёсу» і з’яўляецца своеасаблівай справаздачай, якую мастачка вырашыла падвесці з нагоды свайго 50-годдзя.

Выстава працуе з 5 чэрвеня па 23 чэрвеня 2024 г.

  • Время работы: Ср. – вс.: 11:00 – 9:00
  • Вход:

    3,00 руб. поўны
    1,00 руб. ільготны

  • Инфолиния:

    8017 342 50 76

  • Возрастное ограничение: 0+
  • Организатор:

    УНП 100951772

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie