24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Залаты голас беларускай аперэты»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Сімвалам беларускай аперэты з’яўляецца выдатная артыстка Наталля Віктараўна Гайда. Глядач, пабываўшы на спектаклі з удзелам Наталлі Гайды, аказваецца зачараваным акцёрскай і жаночай абаяльнасцю, прыгожым і звонкім голасам — усімі складальнікамі яе выключнага таленту.

Нарадзілася Наталля Віктараўна ў Свярдлоўску. Вучылася ва Уральскай кансерваторыі імя М.П. Мусаргскага ў Свярдлоўску. Прызнанне да артысткі прыйшло даволі рана. Яшчэ студэнткай чацвёртага курса маладая спявачка пачала сцэнічную кар’еру ў Свярдлоўскім тэатры оперы і балета імя А.В. Луначарскага. За чатыры гады працы выканала больш за 10 оперных партый.

У 1969 г. Наталля Гайда прыняла запрашэнне ад Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР і працягнула сваю прафесійную дзейнасць на яго сцэне. У 1970 г. перайшла ў нядаўна створаны Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі БССР. Менавіта на яго сцэне дасягнула поспеху, вядомасці і прызнання, стаўшы зоркай беларускай аперэты. У шырокім творчым рэпертуары артысткі — больш за сорак вядучых партый у класічных аперэтах, музычных камедыях і мюзіклах. Яна стварыла цэлую галерэю яркіх, каларытных, запамінальных вобразаў — бліскучая Сільва («Сільва» І. Кальмана), гордая, спакойная Адэта («Баядэра» І. Кальмана), няўрымслівая Чаніта («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна), пранікнёная Ганна Главары («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), велікасвецкая Эліза Дулітл («Мая цудоўная ледзі» Ф. Лоу). У бягучым рэпертуары выканала ролі: Караліны Шлюмбергер («Містэр Ікс» І. Кальмана), Аляксандры («Сільва» І. Кальмана), Місс Пецінктон («Мая жонка — ілгуння» В. Ільіна, В. Лукашова), Сямёнаўны («Бабій бунт» Е. Пцічкіна), Вядунні («Соф’я Гальшанская» У. Кандрусевіча) і іншыя.

Талент і майстэрства Наталлі Гайды запатрабаваныя не толькі на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Яна з поспехам рэалізуе сябе ў якасці драматычнай актрысы на іншых тэатральных пляцоўках. Свой багаты прафесійны вопыт і вакальнае майстэрства артыстка перадае вучням. У якасці педагога па вакалу Наталля Віктараўна супрацоўнічала з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі, Беларускай акадэміяй мастацтваў, Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў.

На выставе будуць прадстаўлены экспанаты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра: фотаздымкі, сцэнічныя касцюмы, афішы і праграмы да спектакляў з удзелам Н.В. Гайды.

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 18:30
  • Вход:

    Уваход на выставу па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

  • Инфолиния:

    326 26 67

  • Организатор:

    Учреждение «Государственный музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь»
    УНП 190263708

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно