24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «І яны змагаліся за Радзіму»

вс, сегодня
11:00
Описание

Творчая дзейнасць майстроў беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны адыграла значную ролю ў мабілізацыі духоўных сіл нашага народа на разгром ворага. Іх задачай было — праўдзіва паказаць, якая небяспека павісла над Радзімай, умацаваць у сэрцах людзей веру і ўпэўненасць у перамозе.

Патрыятычны дух народа ў час смяротнай небяспекі выклікаў творчы ўздым артыстаў беларускіх тэатраў. Некаторыя з іх працавалі ў эвакуацыі, многія ў створаных франтавых брыгадах.

Мэта выставы — раскрыць дзейнасць галоўных творчых калектываў Беларусі ў гады вайны.

На выставачнай зале прадстаўлены экспанаты: фотаздымкі, нотныя рукапісы ваеннага перыяду, дакументы аб дзейнасці канцэртных франтавых брыгад, эскізы дэкарацый і касцюмаў да пастановак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы перыяду эвакуацыі (Томск, 1941-1944).

Асаблівую цікавасць выклікаюць малюнкі заслужанага артыста Беларусі К.Ф. Быліча, акцёра БДТ-1, які загінуў у час чыгуначнай катастрофы пры вяртанні тэатра з эвакуацыі ў Мінск (1944).

Тэма дзейнасці Дзяржаўнага тэатра оперы і балета (сучасны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь) у гады вайны паказана матэрыяламі з фонда народнай артысткі Беларусі і СССР Л.П. Александроўскай: фотаздымкі сцэн са спектакляў, перапіска з народнай артысткай Беларусі В. Галінай, асабістыя рэчы артысткі.

Асобнае месца займае комплекс матэрыялаў з архіва сям’і народнага артыста Беларусі Б.М. Пянчука, удзельніка парада Перамогі 9 мая 1945 года ў Маскве на Чырвонай плошчы: асабістыя рэчы, узнагароды, дакументы і фотаздымкі.

Усе экспанаты, прадстаўленыя на выставе з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00
  • Вход:

    Па квітку на пастаянную экспазіцыю музея

  • Инфолиния:

    326 26 67

  • Организатор:

    Учреждение «Государственный музей истории театральной и музыкальной культуры Республики Беларусь»
    УНП 190263708

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно