24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выставачны праект «Песняры — 55»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 красавіка 2024 года ў 16:00 адкрываецца выставачны праект са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Песняры–55».

У 2024 годзе легендарны беларускі ансамбль «Песняры» адзначае свой юбілей — 55 гадоў з дня заснавання. ВІА «Песняры» — калектыў, чыя творчасць з’яўляецца часткай унікальнай нацыянальнай, музычнай, культурнай і этнаграфічнай спадчыны Беларусі. У юбілейны год Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адкрывае выставу, прысвечаную гісторыі ансамбля.

Пачаткам гісторыі ВІА «Песняры» прынята лічыць 1 верасня 1969 года. У гэты дзень калектыў «Лявоны», будучы ВІА «Песняры», атрымаў права называцца вакальна-інструментальным ансамблем. Стваральнікам, мастацкім кіраўніком і нязменным лідэрам калектыву стаў Уладзімір Георгіевіч Мулявін.

Выставачны праект Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь складаецца з інфармацыйна-графічнай і прадметнай часткі. Назва кожнага планшэта — гэта словы з песень ансамбля «Песняры», у якіх раскрываецца тэма пэўнага этапу творчасці музыкаў. На планшэтах размешчаны QR-коды, дзякуючы якім наведвальнікі змогуць праслухаць творы ВІА «Песняры».

Прадметная частка выставачнай экспазіцыі «Песняры–55» у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь рэалізавана праз арыгінальныя эскізы сцэнічных касцюмаў, афішы, праграмкі, фатаграфіі, нотныя рукапісы і грампласцінкі, а таксама праз канцэртныя касцюмы і музычныя інструменты ўдзельнікаў ВІА «Песняры».

Выставачны праект «Песняры–55», створаны Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца доўгатэрміновым. Праект будзе прадстаўлены не толькі ў планшэтным і банерным фармаце, але і ў якасці віртуальнай выставы ў сетцы Інтэрнэт.

Выстава стваралася на аснове калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай філармоніяй, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Музеем У.Г. Мулявіна, Беларускім дзяржаўным ансамблем «Песняры».

Куратар выставы — Дабрагост Ганна Ігараўна.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно