24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Часовая экспазіцыя «Шаржы на класікаў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 красавіка 2024 года а 17.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Шаржы на класікаў».

На вядомых нам партрэтах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў — Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Янкі Маўра, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Лужаніна і іншых — тых партрэтах, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, яны звычайна паказаны сталымі і сур’ёзнымі, такімі, якімі і сапраўды павінны выглядаць майстры пяра.

На часовай экспазіцыі наведвальнікі ўбачацьіх зусім іншымі — жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі.На часовай экспазіцыі, якая аб’яднала матэрыялы не толькі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, але і з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага архіва літаратуры і мастацтва, Беларускага Саюза мастакоў, будуць прадстаўлены шаржы на вядомых дзеячаў беларускай літаратуры такіх мастакоў, як Я. Кашкель, Б. І. Антаноўскі, І. Ігін, А. В. Волкаў, Дз. М. Красільнікаў, С. Р. Раманаў, Г. Дакальская, Я.М. Ганкін, М.А. Малевіч, К.С. Елісееў, Ц.Г. Кіпніс, а таксама іншыя цікавыя матэрыялы з фондаў музеяў.

Экспазіцыя арганізавана сумесна з навукова-метадычным часопісам «Роднае слова», дзе на працягу апошніх гадоў ажыццяўляецца праект «У анталогію беларускага шаржу». Дзякуючы яму ўпершыню ў гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва сур’ёзна распавядаецца пра жанр з «несур’ёзнай» рэпутацыяй, а дзясяткі выяў вернуты ў навуковы зварот.

  • Время работы: Пн. - сб. 10:00 - 18:00
  • Инфолиния:

    8 017 284 17 02

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно