24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава «Першыя пробы»

вс, сегодня
11:00
Описание

25 красавіка 2024 г. у 16.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 20, сяродкрыжжа) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы графічных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К.Глебава «Першыя пробы».

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на выставу лінагравюр навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

За 75 гадоў каледж набыў статус адной з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі мастацкага профілю краіны. Мінскае мастацкае вучылішча (менавіта так спачатку называўся каледж) стала для многіх знакамітых мастакоў першай прыступкай на іх прафесійным шляху. Каледж сёння — цэнтр падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры і дызайну. Захаванне лепшых традыцый, спалучэнне высокага майстэрства выканання з вынікамі творчага вопыту заўсёды будуць галоўнай вартасцю навучальнай установы.

Лінагравюра — адна з тэхнік эстампнай, альбо тыражнай, графікі і адносіцца да высокага друку. Такім чынам, фарба накатваецца на паверхню формы. Для гравіроўкі выкарыстоўваюцца спецыяльныя разцы — штыхелі, пры друку звычайна выкарыстоўваецца афортны станок. Гэтая тэхніка прайшла доўгі шлях развіцця і за час свайго існавання ўвабрала ў сябе рысы гравюры на дрэве, творчыя вынаходкі папярэдніх пакаленняў і сучасныя тэндэнцыі. У гэтай тэхніцы ў розныя часы працаваў шэраг знакамітых мастакоў: Сямён Герус, Генадзь Грак, Алена Лось, Наталля Паплаўская, Уладзімір Правідохін, Анатоль Тычына, Васіль Шаранговіч, Антон Ясюкайць.

Асноўнымі сродкамі выразнасці ў лінагравюры выступаюць кантрастныя плямы і штрыхі: менавіта пры дапамозе такіх вельмі лаканічных мастацкіх сродкаў графічная выява увасабляе закладзены ў ёй вобраз. Лінагравюра, дастаткова простая і даступная тэхніка з магчымасцю шматразовага тыражавання, можа выкарыстоўвацца ў розных галінах мастацкай творчасці, пачынаючы з дзіцячых работ і заканчваючы прафесійным дызайнам.

На выставе будуць прадстаўлены каля 25 графічных работ навучэнцаў каледжа. Яны адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер і кампазіцыйных схем, а таксама ўвагу да каляровай гамы, каларыту, тону, прасторавай глыбіні, пластыцы і яскравай вобразнасці, унікальным стылям аўтараў. Работы ілюструюць сувязь часоў, пераемнасць традыцый і ўзнікненне навацый у беларускім выяўленчым мастацтве.

Выстава будзе працаваць да 15 мая 2024 г.

  • Время работы: Пн. - вс. 11:00 - 19:00, касса до 18:30
  • Инфолиния:

    (+375 17) 327 71 63

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно