24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Прыгажосць Карэі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 красавіка 2024 года ў 15.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта «Прыгажосць Карэі», арганізаванага Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Культурным цэнтрам «Пушкінскі дом» (г. Сеул, Рэспубліка Карэя). Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы сучасных карэйскіх мастакоў пазнаёмяць беларускага гледача з традыцыйнымі карэйскімі карцінамі мінхва, керамікай і каліграфіяй.

Традыцыйны карэйскі жывапіс мінхва, вытокі якога знаходзяцца ў глыбокім мінулым карэйскага народа, працягвае развівацца і сёння. Жывапіс мінхва магчыма сустрэць не толькі ў каралеўскіх палацах, але і ў дамах простых людзей, дзе ён з'яўляецца адным з элементаў хатняга дэкору. Карціны мінхва, як правіла, размяшчалі на сценах і дзвярах дамоў у якасці талісманаў шчасця, даўгалецця і дабрабыту. Сучасныя аўтары пераасэнсоўваюць жанр мінхва, не заўсёды строга прытрымліваючыся традыцыйных колераў і тэматыкі жанру. Іх творы дэманструюць трансфармацыю народнага жывапісу, якая адлюстроўвае інтарэсы і жаданні людзей XXI стагоддзя.

Гэтая выстава паказвае прыгажосць Карэі праз жывапіс, кераміку і каліграфію, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай карэйскай культуры і мастацтва. Экспазіцыя выставы знаёміць з багатым выяўленчым матэрыялам — творамі мастакоў, аб'яднаных любоўю да карэйскай традыцыйнай культуры.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно