24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Вайна і мір» Л.М. Талстога: месца дзеяння Беларусь»

ср, сегодня
10:00
Описание

18 красавіка 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрываецца часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Вайна і мір» Л.М. Талстога: месца дзеяння Беларусь». Выстава створана ў межах міжнароднага супрацоўніцтва, якое рэалізуецца паміж Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установай культуры «Дзяржаўны музей Л.М. Талстога» (г. Масква).

Час адкрыцця — 16:30.

Творчымі і навуковымі намаганнямі двух музеяў-партнёраў, праз рэальныя гістарычныя падзеі, адлюстраваныя на старонках сусветна вядомага рамана «Вайна і мір», выстава знаёміць з літаратурнай спадчынай Льва Мікалаевіча Талстога. Зацікаўлены наведвальнік зможа не толькі паглыбіцца ў час далёкай эпохі, але і знайсці ўласны шлях да адказаў на пытанні, якія так хвалявалі і мучылі пісьменніка-філосафа.

Экспазіцыйныя матэрыялы дазваляюць прасачыць, як змяняўся погляд Талстога «на жыццё, на народ і на грамадства» ў працэсе фарміравання задумы твора «Вайна і мір». Праз прафесійныя і аматарскія фотаздымкі выдатна перададзена атмасфера сямейнага жыцця творцы таго часу, праз лісты і чарнавыя рукапісы паўстае мноства цікавых фактаў пра напісанне рамана.

У рамане «Вайна і мір» шмат распавядаецца пра беларускія гарады і вёскі, дзе змагаліся героі Талстога. Менавіта на гэтых эпізодах перадусім факусуецца ўвага наведвальніка. На выставе прадстаўлены ілюстрацыі да славутага твора, гістарычныя гравюры і рэпрадукцыі, на якіх адлюстраваны апісаныя ў рамане баі, што адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі (пераход праз Неман, бой пад Салтанаўкай, бітва на Беразіне і інш.).

У мастацкім афармленні экспазіцыі шырока выкарыстоўваюцца выявы карцін мінулага з фрагментамі падзей 1812 года ў Беларусі і сучасныя фотаздымкі месцаў бітваў, памятных мясцін і помнікаў героям вайны.

Выстава працуе па 30 чэрвеня 2024 года. Будзе цікавая навукоўцам, даследчыкам, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй літаратуры.

Куратар — старшы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ірына Расціславаўна Князева.

  • Время работы: Вт. - вс. 10:00 - 19:00
  • Инфолиния:

    +375 17 395 44 47

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно