24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Чорна-белае каханне»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

19 студзеня а 16 гадзіне ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5а) адбудзецца адкрыццё выставы Валянціна Нуднова «Чорна-белае каханне».

Валянцін Нудноў нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.

У сваёй творчасці мастак спрабуе раскрыць цесную сувязь эмоцыі і формы, паказаць, як форма фарміруе эмоцыю, і наадварот — як эмоцыя дыктуе пэўную форму.

«Я хацеў бы, каб мая работа вобразна ўспрымалася як нейкі шкляны аб’ект, дакрануўшыся да якога, можна было б адчуць вібрацыю ўсяго цела аб’екта і пасля завяршэння кантакту яшчэ доўга адчуваць трапятанне і водгаласы гукаў».

Выстава будзе працаваць да 21 красавіка.

  • Время работы: Ср. - пн. 10:00 - 18:00
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно