24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Кветкі з нябёсаў»

ср, сегодня
10:00
Описание

28 сакавіка ў арт-прасторы «Талстога, 7» пачынаецца праца выставы графікі Кацярыны Мяснікавай «Кветкі з нябёсаў».

Кацярына Мяснікова (1981-2023) — выпускніца мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

З 2005 па 2014 год яна была куратаркай і арганізатаркай шматлікіх мастацкіх праектаў і маладзёжных пленэраў «У пошуках Атлантыды», якія збіралі вядомых беларускіх мастакоў і маладых творцаў разам і дазволілі шмат каму з моладзі вызначыцца з уласным стылем і аўтарскім бачаннем у творчасці.

Пастэлі Кацярыны – гэта захопленыя вокам мастака фрагменты палатна быцця. Старыя пацёртыя прыступкі, лясы храмавага прытвору, даўно не фарбаваны плот. У сваёй канцэнтраванай інфарматыўнасці гэтыя аб’екты становяцца сімваламі, сваеасаблівымі знакамі места, прыкметамі часу. Знак, як сродак найлепшай камунікацыі з падсвядомым гледача, яна падае лагодна і стрымана, па-жаноцку далікатна, і менавіта гэта дазваляе дагрукацца да сэрцаў гледачоў. Пакуль іншыя імкнуцца да экзатычных краявідаў і шукаюць завернутыя кампазіцыі, яна сціплыя беларускія пейзажы падымае да вышыні.

Кацярына працавала пераважна ў тэхніцы пастэлі. На выставе ў арт-прасторы «Талстога, 7» прадстаўлена 28 работ апошніх пяці гадоў жыцця.

  • Время работы: Ср. - вс. 10:00 - 18:00
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно