24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Спыніцца»

чт, сегодня
11:00
Описание

У арт-прасторы «Талстога, 7» працуе персанальная выстава Вольгі Ганчаровай «Спыніцца», у экспазіцыю якой увайшлі каля 30 жывапісных і графічных работ, створаных за апошнія 16 год.

Вольга Ганчарова нарадзілася ў Віцебску ў 1984 годзе. У 2010 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Усё яе жыццё звязана з творчасцю.

Вольга з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх калектыўных і персанальных выстаў, у тым ліку і міжнародных. Неаднаразова выстаўлялася ў Віцебску. Яе работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі, Італіі.

На палотнах мастачкі зачараванне вішнёвай раніцай, блакітным туманам, шэптам лісця і пахам чэрвеня. Тут пейзажы і партрэты, усімі любімыя кветкі, шматлікія пяшчотныя жаночыя вобраз

«Вобразы на маіх карцінах гэта спосаб праяўлення самога жыцця, але жыцця непарыўна звязанага з навакольнай прыродай, тое, што можна адчуць, тая тонкая нітка з прыродай, якую мы яшчэ не страцілі.»

  • Время работы: Ср. - вс. 10:00 - 18:00 (до 1 мая), Ср. - вс. 11:00 - 19:00 (с 1 мая)
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно