24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Эпоха. Час. Будынак»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гісторыя гэтага будынку, які з'яўляецца палацам з XVIII-XIX стагоддзяў, неразлучна звязана з традыцыямі сям'і, у фарміраванні якіх значную ролю мела рэлігія. Першая экспазіцыя Музею гісторыі рэлігіі ў Гродне прысвечана гаспадарам гэтага палаца і гарадскому быту XIX-XX стагоддзяў. Стацыянарная экспазіцыя «Эпоха. Час. Будынак» размясцілася ў галоўнай часцы палаца, у якім знаходзіцца музей. Прадметы побыту розных эпох на выставе будуць аб’яднаны ў тэматычныя блокі. Экспазіцыі будуць прысвечаны палацавым інтэр’ерам, сямейным рэлігійным традыцыям, ладу жыцця і захапленням нашых продкаў. У адной з залаў анфілады будуць экспанавацца прадметы мэблі XIX — пачатку ХX стагоддзяў, партрэты, гадзіннiкi, патэфон, посуд, старыя газеты і часопісы, арыгінальныя ўзоры рукадзелля, паштоўкі, вееры, парасоны, малыя скульптуры. Асобная зала будзе прысвечаны паломніцтвам, у якія адпраўляліся гараджане ў мінулым: захаваліся сувеніры, прывезеныя больш за сто гадоў таму з Афона, Кіева-Пячэрскай Лаўры, Рыма, Індыі.

  • Время работы: Пн. - вс. 10:00 - 18:00
  • Вход:

    Для ўсіх у апошнi панядзелак месяца — бясплатна
    Для асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю — 2,10 руб.
    Для асоб, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю — 3,00 руб.
    Для астатніх катэгорый наведвальнікаў — 4,10 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно