24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Пасхальнай радасці ззянне»

сб, сегодня
10:00
Описание

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі запрашае на выставу «Пасхальнай радасці ззянне».

Пасха — найвялікшае хрысціянскае свята, прысвечанае Уваскрэсенню Ісуса Хрыста. Вернікі разумеюць смерць Ісуса Хрыста на крыжы як асэнсаваную ахвяру, якая была прынесена па волі Бога, каб выкупіць грахі чалавецтва і зрабіць магчымым яго выратаванне.

Кожны год Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі ладзіць часовую экспазіцыю, прысвечаную гэтаму святу.

Пасху святкуюць прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій. Нягледзячы на сэнсавую ідэнтычнасць, Пасха ў усходняй і заходняй традыцыях мае шэраг адрозненняў, звязаных з пастом, датай святкавання, традыцыямі, абрадамі, набажэнствам, іканаграфіяй, сімваламі свята. На нашай выстаўцы мы распавядаем аб некаторых з іх.

Храналагічна часовая экспазіцыя ахоплівае ўвесь пасхальны перыяд, які завяршае падзея Сашэсця Святога Духа на апосталаў у пяцідзясяты дзень пасля Пасхі. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння Царквы. У хрысціянскім календары Пяцідзясятніца — адно з найважнейшых святаў. Праваслаўная Царква ў гэты дзень адзначае і свята Троіцы. У заходнееўрапейскай традыцыі ўласна Дзень Святой Троіцы адзначаюць ў бліжэйшую пасля Пяцідзясятніцы нядзелю. У гэты дзень хрысціяне ўсхваляюць Святую Тройцу, якая з’яўляецца падмуркам хрысціянскай веры.

Асаблівы каларыт святкавання Пасхі на выстаўцы адлюстроўваецца праз экспанаты: абразы, жывапіс, помнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XVIII-XXІ стст. са збораў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Музейныя калекцыі дапаўняе святочнае аблачэнне, перададзенае гродзенскімі святарамі — настаяцелем Свята-Пакроўскага сабора айцом Грыгорыем і пробашчам катэдры Святога Францішка Ксаверыя айцом Янам.

Жадаем нашым наведвальнікам прыемнага агляду! Няхай светлае свята Пасхі напоўніць нашыя сэрцы цеплынёй і ўзаемапаразуменнем!

Куратар праекта — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Хомка Галіна Аляксандраўна.

  • Время работы: Пн. - вс. 10:00 - 18:00
  • Вход:

    Для школьников — 2,50 руб.
    Для студентов и пенсионеров — 3,00 руб.
    Для взрослых — 5,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 15 271 87 07

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно