24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Палітра вясны»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс», 2-гі паверх, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё «Палітры вясны» — традыцыйнай выстаўкі-віншавання, прымеркаванай да Дня жанчын.

У экспазіцыі — колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены пяшчотныя, яркія букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновая абстракцыя, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза мастакоў, Еўразійскай мастацкай садружнасці і арт-студыі «Аквавір».

Маляўнічая «Палітра вясны» ўвасабляе красаванне і віншуе наведвальніц галерэі з 8 сакавіка.
Цюльпаны, бэз, півоні, касачы, фіялкі, язмін, квітнеючыя вішні і яблыні, дачныя букеты даюць магчымасць гасцям захапіцца хуткім абуджэннем прыроды ў інтэрпрэтацыі мастакоў.

Выстаўка будзе працаваць да 1 красавіка. Дата заканчэння можа быць зменена.

  • Время работы: Вт. - пт. 10:00 - 19:00, сб. - вс. 10:00 - 18:00
  • Вход:

    На адкрыццё вольны, у іншы час — па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно