24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Тут цёпла»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Тут цёпла», якая прадставіць жывапісныя пейзажы, кветкавыя нацюрморты, вясновыя партрэты беларускай мастачкі Юліі Коба. Юлія Коба — мастак, член Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць», удзельніца шматлікіх выставак, куратар і ўдзельніца пленэраў, заснавальніца арт-студыі «Охра» (Мінск), яе творчы кіраўнік і педагог. Работы Юліі знаходзяцца ў асабістых калекцыях Расіі, ЗША, Англіі і інш. У экспазіцыі — духмяныя букеты, утульнасць родных абшараў, магія світанкаў, шолах лугавой травы — прырода, якая прачынаецца пасля зімовага сну. Квітнеючыя грушы, васільковае поле, букеты бэзу, мальвы, флоксы, півоні, лілеі, макі, гладыёлусы, люпіны, цюльпаны, эфектныя сланечнікі, лугавыя травы, дзяўчынка на арэлях, прадстаўленыя ў экспазіцыі, расквітнеюць і распачнуць вясну ў галерэі «Панарама».

Выстаўка будзе працаваць да 14 красавіка 2024 г. Дата яе заканчэння можа быць зменена. Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі. На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час — уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

  • Время работы: Пн. - вс. 12:00 - 23:00
  • Вход:

    Кошт наведвання агляднай пляцоўкі

  • Инфолиния:

    +375 17 368 37 37

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно