24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Я беларус»

вс, сегодня
Музей белорусского искусства Минский р-н Острошицкий Городок
10:00
Описание

З 1 сакавіка 2024 года ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей беларускага народнага мастацтва» адкрыецца выстава работ вядомага народнага майстра, разьбяра па дрэве, мастака-жывапісца, графіка Пупко Апалінарыя Фларыянавіча (1893-1984) «Я беларус».

Творчасць Апалінарыя Фларыянавіча з'яўляецца своеасаблівым сувязным звяном паміж традыцыямі старых майстроў і сучаснай народнай драўлянай скульптурай.

Майстар нарадзіўся 12 лістапада 1893 года ў мястэчку Івянец, здаўна праслаўленым сваімі майстрамі: ганчарамі, ткачыхамі, чырванадрэўшчыкамі.

У пачатковы перыяд творчасці Апалінарыя Фларыянавіча яго скульптуры ўпрыгожвалі капліцы і крыжы, інтэр'еры храмаў і былі працягам векавых традыцый «разной справы», беларускай школы разьбы, «сялянскага барока».

Сведка жыцця народа ў дарэвалюцыйны час, далейшых змен, майстар стварае яркія вобразы, звяртаецца да народнай і свецкай тэматыкі, міфалагічных, антычных сюжэтаў. Карыятыды, рымскія воіны — майстар трансфармуе класічныя вобразы праз прызму стылістыкі народнага мастацтва.

У пасляваенны час усеагульнае прызнанне атрымалі скульптуры майстра на фальклорныя і літаратурныя сюжэты, жанравыя, лірычныя і гумарыстычныя работы.

Скульптуры Пупко адрозніваюцца ад творчасці іншых разьбяроў сваёй індывідуальнай манерай мастацкага выказвання. Яго працы — гэта жыццёвы шлях, светапогляд, востры і дапытлівы розум, добрае веданне жыцця і гісторыі народа.

Апалінарый Фларыянавіч пражыў 91 год. Ім былі створаныя сотні скульптур, карцін і малюнкаў. Ён выхаваў 3-х дачок і ператварыў свой дом, упрыгожаны па фасадзе фігурамі старажытных атлантаў, у сапраўды народны музей.

Творы народнага разьбяра сёння знаходзяцца не толькі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры, яны займаюць ганаровае месца ў Расійскім этнаграфічным музеі ў Санкт-Пецярбургу, філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей беларускага народнага мастацтва» ў Раўбічах, Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.

На выставе будуць прадстаўлены разьбяныя драўляныя скульптуры, створаныя ў другой палове ХХ стагоддзя, з фондаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея (г. Маладзечна) і фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

  • Время работы: Ср. - вс. 10:00 - 17:00
Отзывы
20 апреля 2024 в 14:42

Вход совсем сиволический, музей в здании бывшего косцела прямо на территории комплекса Раубичи, музей находится на горке, где есть смотровая площадка, вид красивый. Сама экспозиция основная очень достойная, экспозиция данная в небольшой комнате , скульптурки очень душевные, много времени не займет, один раз посетить нам было интересно. Из минусов необходима наличка, терминала нет, о чем нигде не предупреждают, ни на афише, ни на сайте музея, терминал конечно сделать стоит. А так кто скучает по покрывалам ащих прабабушек, много красивой керамики, нац костюмы и рушники, куфары, с соломы есть очень большие удивительные изделия. Интересно было, по времени много времени не займет.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно