24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава ручнікоў і посцілак «Матуліны кросны»

вс, сегодня
10:00
Описание

23 лютага 2024 года а 16 гадзіне ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (Ратуша, вул. Леніна, 36) адбудзецца адкрыццё выставы ручнікоў і посцілак «Матуліны кросны» з музейных фондаў.

У апошнія дзесяцігоддзі дзякуючы павелічэнню цікавасці да нацыянальнай гісторыі, культуры, у тым ліку да народных традыцый, святаў і абрадаў, набывае актуальнасць дэманстрацыя калекцыі ручнікоў, посцілак і элементаў народнага касцюма як неад’емных элементаў традыцыйнай беларускай культуры.

Выстава «Матуліны кросны» прэзентуе калекцыю ручнікоў і пакрываў (посцілак) гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер’я, а таксама абрусаў, спальных прылад, прадметаў адзення, вырабленых уручную на ткацкіх станках (больш за 200 прадметаў).

Яркім дапаўненем выставы з’яўляюцца сельскагаспадарчыяя прылады працы для апрацоўкі ільну, вырабу тканіны, а таксама элементы інтэр’ера сялянскай хаты і фотаздымкі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў, якія ілюструюць сялянскую працу і побыт.

Прымяненне ручнікоў і посцілак ў побыце адлюстравана ў рэканструяваным інтэр’еры сялянскай хаты, дзе можна пабачыць ручнік – «набожнік», вясельны ручнік, ручнік-«уціральнік», «трапкач» і інш.

Падчас адкрыцця выставы выкладчыкі і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа прадэманструюць працэс ткацтва на сучасных кроснах, а госці музея атрымаюць унікальную магчымасць далучыцца да стварэння ручнога вырабу тканіны.

Выстава будзе працаваць да 31 мая 2024 года.

  • Время работы: 10:00 – 18:00, (касса до 17:30), пн. – выходной
  • Вход:

    4,00 руб. — для дарослых;
    2,00 руб. — для школьнікаў і студэнтаў.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно