24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Фотавыстава «Горад майго натхнення»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 1 сакавіка 2024 года ў мастацкай галерэі «VILNIUS» бібліятэкі № 18 (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 55) пачне працу фотавыстава Мікалая Лінніка «Горад майго натхнення».

Увазе наведвальнікаў галерэі прадстаўлена больш за 60 фотаздымкаў, якія распавядаюць аб прыгажосці сталіцы Беларусі — горадзе Мінску. Аўтар з майстэрствам зняў самыя лепшыя куткі горада, дэманструючы яго архітэктурнае і культурнае багацце. Прыцягваюць увагу і фотаздымкі з выявамі гарадскіх паркаў і сквераў у розныя поры года, што дапамагае адчуць агульны гарадскі настрой.

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 сакавіка ў 17:00.

Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Ліннік нарадзіўся 3 сакавіка 1954 г. Амаль сорак гадоў адпрацаваў у філіяле «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам». Пенсіянер.
Сябра Беларускага Саюза журналістаў. Пераможца фотаконкурсу «Мой Первомайский-2014», шматразовы дыпламант рэспубліканскіх фотаконкурсаў «На связи с миром», лаўрэат ХІІ, ХІІІ Мінскіх гарадскіх фестываляў нацыянальных культур «Яднанне», удзельнік Х і дыпламант ХІ Рэспубліканскіх фестываляў нацыянальных культур у Гродне. Фатаграфіі выкарыстаны для ілюстравання паэтычных зборнікаў «О себе и о тебе», «Гасцінец» Івана Пыкі, «Романса трепетные звуки» Уладзіміра Самуйліка, кніг «Сцежкі пілігрыма на скрыжаваннях часу», «Дыханне цішыні», «Ціхая радасць» Ядзвігі Рай, «Комбатанты или Отребье» Юрася Нератка, паэтычнага зборніка «Заблытаўся сярод навін…», альманаха літаб’яднання «ЛітЭра», буклетаў Інстытута беларускай гісторыі і культуры і юбілейных буклетаў філіяла «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам», а таксама друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх і мясцовых выданнях.

Арганізатар выставы — Кацярына Васільеўна Зверава

  • Время работы: Вт. - пт. 10:00 - 20:00, сб. - вс. 10:00 - 18:00, пн. - выходной, 2-я среда месяца - санитарный день
  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 352 30 77

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно