24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 27 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адкрыецца для наведвання выстава па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва».

Дадзены конкурс заснаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе і праводзіцца раз у тры гады. У 2023 годзе арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў. Прадстаўленыя творы жывапісу, графікі, скульптуры, дызайну, манументальнага, манументальна-дэкаратыўнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва закліканы паказаць дасягненні нацыянальнага выяўленчага мастацтва за апошнія некалькі гадоў.

Значнае месца сярод работ мастакоў розных пакаленняў адведзена нацыянальнай гістарычнай і культурнай спадчыне. Вядомым дзеячам беларускай культуры прысвечаны творы Ганны Конанавай, Івана Міско, Сяргея Гумілеўскага. Ваенная тэматыка раскрываецца ў творах Уладзіміра Уродніча, Мікалая Апіока, Паўла Кашэўскага, Усевалада Швайбы; у манументальным праекце, прадстаўленым Аляксандрам Шаппо. Сакральныя тэмы падымаюцца ў работах Васілія Васільева, Любові Кірылавай, Андрэя Вараб’ёва, Наталлі Лісоўскай, Елізаветы Пастушэнка.

Гарадская скульптура Максіма Пятруля «Птушка», устаноўленая ў гонар 955-годдзя Мінска і 45-годдзя Маскоўскага раёна, дэманструе наватарскія тэндэнцыі ў аздабленні сучаснага гарадскога асяроддзя. Новы позірк на сённяшнюю музейную экспазіцыю прадстаўлены ў дызайн-праекце экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея, які быў распрацаваны і рэалізаваны пад кіраўніцтвам Глеба Отчыка.

Шматпланавасць мастацкіх кірункаў беларускага мастацтва, разнастайнасць тэхнік і тэм, самабытнасць беларускай культуры дэманструюцца ў творах Таццяны Савік, Фёдара Шурмялёва, Ганны Садоўскай і шэрага мастакоў маладога пакалення, прадстаўленых у намінацыі «Творчы дэбют».

Многія аўтары-ўдзельнікі Рэспубліканскага конкурсу ўнеслі важны ўклад у фарміраванне аблічча сучаснага беларускага мастацтва і развіццё каштоўнасных уяўленняў беларускага грамадства.

У межах выставы наведвальнікаў чакаюць сустрэчы з аўтарамі, прэзентацыі, майстар-класы і іншыя мерапрыемствы.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы ААТ «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» і ААТ «Белшына».

Выстава працягнецца да 26 лістапада 2023 года.

  • Время работы: Ср. - вс. 12:00 – 20:00, пн. - вт. – выходные
  • Вход:

    7,00 руб. / 3,00 руб. (полный / льготный)

  • Инфолиния:

    +375 17 235 03 31

  • Возрастное ограничение: 12+
  • Организатор:
    Учреждение «Национальный центр современных искусств»
    г. Минск,ул. Некрасова, д.3
    УНП 192543414
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie. Подробнее о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться в нашей Политике обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie