24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Падарожжа ў мінулае: найноўшыя артэфакты з археалагічнага комплексу на рацэ Менка»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

26 ліпеня а 16.00 гадзіне ў Мінскай гарадской ратушы адбудзецца прэзентацыя выставы «Падарожжа ў мінулае: найноўшыя артэфакты з археалагічнага комплексу на рацэ Менка», якая арганізавана Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Музеем гісторыі горада Мінска.

У мэтах выканання даручэння Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Р.А. Галоўчанкі ад 08.12.2022 № 34/540-369/13222р Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Мінскі райвыканкам, Міністэрства адукацыі ажыццяўляюць План мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі комплекснага развіцця археалагічнага комплексу на рацэ Менка.

Археалагічны комплекс на рацэ Менка займае міжрэчча ракі Менка і ручая Дунай і ўключае ўмацаваныя землянымі абарончымі валамі вялікае і малое гарадзішчы і неўмацаваныя селішчы 1-4. Помнікі тэрытарыяльна адносяцца да сучаснай вёскі Гарадзішча Мінскага раёна ў дзесяці кіламетрах на захад ад сталіцы Беларусі.

Палявы археалагічны сезон 2023 года пачаўся ў красавіку з правядзення інструментальнага даследавання селішча-1 і быў працягнуты летам паўнавартаснымі археалагічнымі раскопкамі. На селішчы-1 закладзены два раскопы агульнай плошчай 220 квадратных метраў, на селішчы-2 таксама два раскопы — 104 кв.м. Магутнасць культурнага слоя месцамі дасягала 1,0 м, а падчас прарэзкі вала перавышала 1,6 кв.м. На сённяшні дзень падчас раскопак знойдзена звыш 300 індывідуальных знаходак і больш за 5000 масавых, пераважна керамічных артэфактаў.

Больш за 100 ўнікальных артэфактаў IX–XII стагоддзяў — першых вынікаў даследаванняў 2023 года — прадстаўлены на выставе. Вялікую цікавасць уяўляюць фрагменты керамічных гаршкоў і гандлёвыя пломбы з княжацкімі знакамі прадстаўнікоў полацкай дынастыі. Прыцягваюць позірк рознакаляровыя шкляныя пацеркі – прадметы жаночага касцюма і імпарту з усходніх краін.

Асобнае месца адведзена знаходкам з комплексу «ювелірная майстэрня», які выяўлены на селішчы-2, а менавіта: матрыцам, нарыхтоўкам для вытоворчасці ювелірных вырабаў, адмысловаму інструменту ювеліра. Таксама сярод артэфактаў з селішча-1 з цікавай гісторыяй — вырабы з прывазнога чырвонага шыферу: жоран, які выкарыстоўвалі для ачысткі зерня, праселкі (грузікі) для ткацтва. Дапаўняюць уяўленні пра заняткі насельніцтва знойдзеныя дырхамы.

У раскопках пад кіраўніцтвам навукоўцаў і археолагаў з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымаюць удзел студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, а таксама валанцёры з іншых навучальных устаноў.

Выстаўка працягне работу да 13 жніўня 2023 года.

  • Время работы: Ср. – вс. 11.00 – 19.00
  • Вход:

    6,00 руб. — для дарослых
    4,00 руб. — для студэнтаў, пенсіянераў
    2,50 руб. — для школьнікаў

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно