24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Фотавыстаўка пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

6 ліпеня 2023 года ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу». Выстаўка падрыхтавана сумесна Музеем гісторыі горада Мінска, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Экспазіцыя выстаўкі ў фатаграфіях, праектах і дакументах расказвае гісторыю Нямігі – адной з самых старых вуліц горада. Мінск і Няміга неаддзельныя адно ад аднаго пачынаючы з першай летапіснай згадкі ў сувязі з бітвай 3 сакавіка 1067 года. Побач з Нямігай знаходзіўся Мінскі замак, ад якога і пачаў расці Мінск; Ніжні рынак – адзін з гандлёвых цэнтраў старажытнага горада; тут захаваўся самы стары будынак Мінска – Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла.

Увазе наведвальнікаў выстаўкі прадстаўлены рэдкія фатаграфіі 1900-х–1970-х гг., дзе адлюстравана Няміга з яе нізкапавярховай забудовай у стылі барока і класіцызму і драўлянымі маставымі, будаўніцтва насцілу над перасохлай ракой, якая працякала па цэнтры вуліцы. На фатаграфіях 1950–1970-х гг. адлюстраваны апошнія дзесяцігоддзі жыцця старой вуліцы.

Асобнай увагі заслугоўваюць культавыя будынкі: Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла і Халодная сінагога. Сабор перажыў некалькі рэканструкцый, змену яго вонкавага аблічча можна прасачыць на выставе. Забудова вуліцы Школьнай, якая звязвала Верхні горад з Нямігай, і адзін з найстарэйшых мураваных будынкаў Мінска – Халодная сінагога – захаваліся толькі на фатаграфіях.

Працэс трансфармацыі вуліцы, пачатак будаўніцтва сучасных будынкаў: інстытута «Белпрампраект» і шматкватэрнага жылога дома з гандлёвым цэнтрам «На Нямізе» – прадстаўлены ў выглядзе архітэктурных праектаў і планаў архітэктара С.С. Мусінскага.

Хроніка будаўніцтва метро і станцыі «Няміга» адлюстравана ў фатаграфіях вядомага аўтара П.В. Кастрамы. Апошнія пераўтварэнні вуліцы ў 2000-х гг., якія праводзіліся па праекце «Успамін пра Нямігу» пад кіраўніцтвам С.Г. Багласава, завяршылі забудову няцотнага боку вуліцы.

Нягледзячы на тое, што сучасная Няміга страціла першапачатковае аблічча, яна зусім не страціла сілу свайго прыцягнення і па-ранейшаму застаецца адной з самых шумных і мітуслівых вуліц, дзе перасякаюцца вялікія патокі гараджан.

Выстаўка працуе ў двары Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага да 1 кастрычніка 2023 г.

  • Время работы: Ср. - вс. с 11:00 до 19:00, вход для посетителей до 18:30; пн. - вт. - выходные
  • Вход:

    Свободный

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

  • Возрастное ограничение: 0+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно