24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Літаратурныя партрэты Віктара Барабанцава»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

8 чэрвеня 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Літаратурныя партрэты Віктара Барабанцава».

Пачатак а 16-й гадзіне.

Мастак Віктар Барабанцаў – адзін з нешматлікіх майстроў, які плённа працуе на ніве выяўлення беларускіх дзеячоў літаратуры, ахапляючы часовую прастору ад старажытнасці да сучаснасці.

Выстава «Літаратурныя партрэты Віктара Барабанцава» дае магчымасць згадаць, а можа, i адкрыць для сябе імёны выдатных дзеячоў беларускай літаратуры і культуры: Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Адама Міцкевіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі, Браніслава Эпімах-Шыпілы, Максіма Багдановіча, Аляксея Дударава, Уладзіміра Карызны, Георгія Марчука, Алены Стэльмах, Віктара Карамазава, Алеся Бадака, Віктара Шніпа і інш.

Заўважна, як каларытна імкнецца мастак прадставіць сваіх герояў гледачу. Ён выступае свайго роду пасрэднікам у гэтым знаёмстве, імкнецца перадаць уласную павагу, любоў i захапленне літаратурнымі знакамітасцямі.

Барабанцаў вельмі дакладна перадае не толькі знешні выгляд партрэтуемых, але i раскрывае ix характар, духоўную сутнасць. Дэвіз Віктара Барабанцава: «Найпершая задача мастака – мець уласны погляд на ўcë: на Бога, чалавека, прыроду, радзіму, а мальберты ды фарбы ва ўcix аднолькавыя. Знайдзі радзіму, адчуй яе ў сваёй душы».

Імя Віктара Барабанцава – аднаго з вядучых прадстаўнікоў рэалістычнага напрамку ў сучасным беларускім жывапісе – добра ведаюць знаўцы і аматары выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так i за яе межамі. Віктар Кірылавіч – Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2018). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999), медалём Францыска Скарыны (2010), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2012). Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1990), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2001).

Творы В.К. Барабанцава захоўваюцца ў музеях Беларусі, прыватных калекцыях Бельгіі, Вялікабрытаніі, Кіпра, Нідэрландаў, Польшчы, ЗША, Швецыі.

Выстава будзе дзейнічаць па 30 верасня 2023 года .

Куратар – старшы навуковы супрацоўнік Ірына Расціславаўна Князева.

  • Время работы: Вт. - вс.: 10:00 - 19:00, касса 10:00 - 18:30, пн. - выходной
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно