24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава мастацкіх работ «Сустрэча з Паэтам»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Асоба Максіма Багдановіча і яго вечная паэзія займаюць значнае месца ў культурнай прасторы Беларусі, знаходзяць увасабленне ў жывапісных палотнах і графіцы, у скульптуры і творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Вялізны ўздым выклікала святкаванне 90-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, у 1981 годзе была зладжана самая прадстаўнічая за ўсе гады рэспубліканская мастацкая выстава, на якой было прадстаўлена больш за 400 твораў скульптуры, жывапісу і графікі. Многія творы з гэтай выставы былі перададзены ў фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, частка – у фонд Беларускага саюза мастакоў.

Мэта выставачнага праекта «Сустрэча з Паэтам» – паказаць непарыўную сувязь сапраўднай літаратуры і мастацтва, прэзентаваць работы, створаныя ў 1990-я гг. вядомымі беларускімі творцамі, і пазнаёміць наведвальнікаў з мастацкімі працамі, створанымі ў апошнія гады.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно