24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Вясёлка над Мінскам»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У арт-кафэ Мастацкага музея камерна размясцілася выстава «Вясёлка над Мінскам» юных мастакоў і іх настаўніка з Бабруйскай гарадской узорнай дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка».

У экспазіцыі прадстаўлена 19 работ, сюжэты якіх былі навеяны творамі класікаў беларускай літаратуры, памятнымі падзеямі гісторыі, народнымі святамі, няўлоўнай прыгажосцю роднай зямлі.

Таксама на выставе можна ўбачыць работы розных гадоў кіраўніка студыі І. У. Моціна, які спалучае сваю творчую дзейнасць і педагагічную работу з дзецьмі і таленавітай моладдзю.

Выстава будзе працаваць з 1 па 27 чэрвеня 2023 года

Бабруйская гарадская ўзорная дзіцяча-юнацкая студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка».

Дзіцячая студыя выяўленчага мастацтва «Вясёлка» арганізавана ў кастрычніку 1985 года мастаком Ігарам Уладзіміравічам Моціным.
З 1988 года дзіцячая студыя мастацтва актыўна ўдзельнічае ў розных рэгіённых і міжнародных творчых мерапрыемствах у галіне візуальнага мастацтва, дзе творчы калектыў і асобныя яго ўдзельнікі адзначаліся высокімі ўзнагародамі журы.

З 1994 года студыя «Радуга» з’яўляецца ініцыятарам і каардынатарам шэрага рэспубліканскіх і міжнародных праектаў для дзяцей і творчай моладзі.

Студыя «Вясёлка» – штогод удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

Больш за сотню выпускнікоў сталі мастакамі, дызайнерамі, архітэктарамі, педагогамі.

  • Время работы: Пн. - вс.: 11:00 - 19:00, касса 11:00 - 18:30
  • Инфолиния:

    +375 17 327 71 63

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно