24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Асцярожна, посуд!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 1 чэрвеня ў выставачным комплексе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 24) праходзіць выстава мастацкага шкла 1910-1960-х гадоў «Асцярожна, посуд!». На выставе прадстаўлены каля 70 твораў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца ўзорамі бытавых вырабаў Барысаўскага хрустальнага завода імя Ф.Э. Дзяржынскага і шклозавода «Нёман».

Шкляны посуд суправаджае чалавека на кожным кроку яго жыцця – збан і графін, сподак і талерка, шклянка і келіх… Ён даўно перастаў лічыцца недаступнай раскошай, але мы працягваем захапляцца непаўторнай прыгажосцю і дасканаласцю шкла, а таксама майстэрствам, уяўленнем і вынаходлівасцю яго стваральнікаў.

На тэрыторыі Беларусі ў 1910-1960-х гадах мастацкае шкло – адзін з найважнейшых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Беларуская шкляная прамысловасць прайшла шлях ад маленькіх разрозненых гут канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя – праз рэвалюцыйныя і ваенныя гады – да вялізных заводаў 1950-1960-х гадоў, з высокай культурай вытворчасці, якасцю матэрыялаў, шырокай палітрай тэхнічных і тэхналагічных магчымасцей.

К канцу 1960-х гадоў асартымент прадукцыі, якая выпускалася вядучымі беларускімі прадпрыемствамі, такімі як Барысаўскі хрустальны завод імя Ф. Э. Дзяржынскага і шклозавод «Нёман», цалкам становіцца сучасным па стылі і адказвае густам самага патрабавальнага пакупніка. Вырабы свежыя па задуме, выразныя па форме, дэкоры, зручныя па прызначэнні.

У паўсядзённым жыцці шкляному і хрустальнаму посуду часта адводзілася пачэснае месца, самае бачнае ў доме – у серванце з празрыстымі дзверцамі. Ён быў выдатным падарункам, прадметам гонару, а таксама перадаваўся ў спадчыну з пакалення ў пакаленне.

Экспанаты выставы «Асцярожна, посуд!» прадстаўляюць узоры бытавых і дэкаратыўных вырабаў са шкла 1910-1960-х гадоў, прызначаных для масавай вытворчасці, а таксама сувеніры, якія дэманструюць у першую чаргу работу мастака, творчы патэнцыял, разуменне сучасных яму задач, фантазію і талент.

Творы Антаніны Абрамавай, Рамуальда Багінскага, Яўгена Гладкова, Галіны Ісаевіч, Людмілы Мягковай, Уладзіміра Мурахвера і іншых ілюструюць бліскучае рашэнне галоўнай задачы мастака ў прыкладным мастацтве – узгадненне мастацкага вобраза з існуючай функцыяй прадмета. Прадметы выставы таксама закліканы ажывіць у гледача светлыя ўспаміны аб дзяцінстве і юнацтве, утульнасці і сямейным цяпле.

Работа выставы будзе доўжыцца да 23 ліпеня 2023 года.

Куратары выставы: старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва ХХ–ХХІ стст. Юлія Загорская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Марыя Шугалей.

  • Время работы: Пн. - вс.: 11:00 - 19:00, касса 11:00 - 18:30
  • Инфолиния:

    +375 17 327 71 63

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно