24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава жывапісу і графікі Аляксандра Забаўчыка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

16 мая а 18:00 гадзіне ў «Галерэі Мастацтва» ГА «БСМ» адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы жывапісу і графікі Аляксандра Забаўчыка.

Аляксандр Забаўчык скончыў Беларускі тэатральна-мастацткі інстытут у 1987 г. Удзельнік творчых аб’яднанняў «Форма», «Арцель», «Віртуёзы». З 2015 г. сябра ГА «Беларускі саюз мастакоў».

У прадстаўленых у экспазіцыі творах Алеся Забаўчыка прысутнічае эфект рапіда – запавольвання часу, выяўленага праз візуальныя вобразы. Гледачу даецца магчымасць углядання і павольнага счытвання хутказнікаючых выяў. Гэтаму садзейнічае разбіццё прасторы твораў на «тонкія» планы, калі кожны новы крок у глыбіню кладзецца не далёка ад папярэдняга. Эстэтычная інтуіцыя мастака дазваляе стварыць такі эфект пры дапамозе руху фактуры, складаных абрысаў плямаў і мінімалістычнага набору фарбаў.

І чорна-белая графіка і жывапіс Алеся Забаўчыка нараджае адчуванне не экспрэсіўнасці працэсу, а медытацыі, з любаваннем тэкстурай, зярністасцю або празрыстасцю фарбы. Мастацкі досвед Алеся Забаўчыка робіць яго творы выверанымі структурнымі пабудовамі, дзе на плоскасці разгортваецца свая абстрактная драматургія. Новае, часам нечаканае жыццё і прачытанне атрымоўваюць карціны Аляксандра Забаўчыка ў розных выставачных прасторах і інтэр’ерах, бо іх успрыняцце значна змяняецца ад асвятлення, маштабаў залі і ракурсах позірку.

Кожны твор мастака стымулюе нашу фантазію, бо балансуе паміж выпадковым і зададзеным. Мастак заключае з гледачом сумленнае пагадненне, у якім прапаноўвае чыстае поле, што можна засеяць зернем асабістых сэнсаў, але пры ўмове, што рэцыпіент гатовы да гэтай цяжкай працы.

Выстава працуе да 17 чэрвеня.

  • Время работы: Вт. - пт.: 11:00 - 20:00, сб.: 11:00 - 18:00, вс. - пн. - выходные
  • Вход:

    3,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 44 727 31 14

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно