24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Арт-Мінск Маргарыты Маніс»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

1 чэрвеня а 17 гадзіне ў галерэі «Панарама» (22 паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абудзецца акрыццё выстаўкі «Арт-Мінск Маргарыты Маніс».

Выстаўка адкрыецца ў межах фестывалю мастацтва «Арт-Мінск 2023». Найбуйнейшае штогадовае мастацкае мерапрыемства Беларусі праходзіць на пляцоўцы бібліятэкі ў шосты раз. Маштабнае свята выяўленчага мастацтва зноўку прысвечана адзінай мэце – упрыгожыць культурнае жыццё любімага горада, творча пераасэнсаваць яго надзённасць, падарыць жыхарам і гасцям горада асалоду ад мастацтва.

У экспазіцыі – маляўнічыя гарадскія пейзажы, выкананыя беларускай мастачкай Маргарытай Маніс. Асноўная тэма яе творчасці – горад Мінск. «Арт-Мінск Маргарыты Маніс» прадстаўляе праспекты і вуліцы, славутасці, незабыўны архітэктурны каларыт роднага горада. На выстаўцы вы пабачыце цэнтр горада, улюбёнае Траецкае прадмесце, прыцярушаны снегам парк Янкі Купалы і праспект Незалежнасці, «вежы Мінска», заціснутыя дамамі вулачкі каля плошчы Бангалор, мітуслівы паток машын і бязлюдную начную Кастрычніцкую плошчу. Кожная пейзажная кампазіцыя выканана на свой лад, з увагай да нюансаў, настрою, дэталяў, з захаваннем асобнага, адметнага подыху менавіта гэтай прасторы і моманту.

Маргарыта Маніс скончыла Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава, Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокага, магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва, удзельнічае ў беларускіх і міжнародных выстаўках, у сацыяльных і дабрачынных мерапрыемствах, яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях, пасольствах і ўстановах дзесяткаў краін.

Выстаўка будзе працаваць да 25 верасня.

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

  • Время работы: Пн. - вс.: 12:00 - 23:00, касса: 12:00 - 22:30
  • Вход:

    На адкрыццё выстаўкі ўваход вольны, у астатні час уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

  • Инфолиния:

    +375 17 368 37 37

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно