24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Калекцыя графікі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

30 мая а 17 гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абудзецца акрыццё выстаўкі «Калекцыя графікі».

Выстаўка прадстаўляе панараму сучаснага беларускага мастацтва, аб’яднанага высокім узроўнем прафесійнага майстэрства аўтараў. У экспазіцыі – кніжная і станковая графіка, эстампы, экслібрысы і інш., якія адлюстроўваюць актуальны зрэз сучасных графічных прыёмаў, жанраў, тэм і аўтарскіх вынаходак, падкрэсліваюць значную ролю фарміравання калекцый графікі ў беларускай культуры і развіцці выяўленчага мастацтва.

«Калекцыя графікі» прадстаўляе работы сталых і маладых аўтараў, членаў Беларускага саюза мастакоў, выкладчыкаў мастацкіх спецыяльнасцяў беларускіх вузаў і школ, уладальнікаў дзясяткаў узнагарод і ўдзельнікаў соцен беларускіх і замежных выставак.

Работы ўражваюць вытанчаным майстэрствам, здзіўляюць глыбінёй мастацкіх рашэнняў. Значная частка экспазіцыі прысвечана кніжнай графіцы, выкананай па матывах вядомых літаратурных сюжэтаў. Надзвычайна прыгожыя гарадскія замалёўкі, дзіўныя сюжэты кампазіцый, святло казачнага побыту перададзены ў афортах. Не пакідаюць абыякавымі далікатныя экслібрысы ў мецца-тынце, акватынце, літаграфіі, афорце і змешаных тэхніках, прысвечаныя калекцыянерам, значным асобам беларускай і сусветнай культуры.

Кожная з работ выстаўкі з гонарам можа дапоўніць самыя высакародныя, густоўныя сусветныя зборы. У экспазіцыі «Калекцыі графікі» – аўтарскія шэдэўры, дасягненні, вынаходкі і эксперыменты, на якіх будуецца сучасная гісторыя беларускага мастацтва.

Экспазіцыя будзе працаваць да 17 верасня 2023 года.

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

  • Время работы: В летний период (с 1 июня по 31 августа): пн. - пт.: 10:00 - 20:00, сб.: 10:00 - 18:00, вс. - выходной; в период (с 1 сентября по 31 мая): пн. - пт.: 10:00 - 21:00, сб. - вс.: 10:00 - 18:00; последний понедельник каждого месяца - санитарный день.
  • Вход:

    Па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

  • Инфолиния:

    +375 17 368 37 37

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно