24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 мая 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала працаваць выстава «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба».

Станіслаў Жукоўскі (1875-1944) – тонкі жывапісец, аўтар лірычных, з лёгкім адценнем настальгіі пейзажаў і інтэр’ераў. Ён адзін з нямногіх мастакоў мяжы стагоддзя, якія працавалі з тэмай сядзібы. Сядзібныя краявіды, але яшчэ больш інтэр’еры сталі яго візітнай карткай.

Выстава паглыбляе ў атмасферу сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя з яе павольнымі буднямі, цеснай сувяззю з прыродай не толькі дзякуючы віртуознаму жывапісу Станіслава Жукоўскага, але і за кошт інсталяцый з мэблі, гадзіннікаў, фарфору, скульптуры і іншых прадметаў сядзібнага побыту. Прадметы з карцін «выходзяць» у прастору, ствараючы адчуванне прысутнасці.

У экспазіцыі, акрамя карцін Станіслава Жукоўскага, будуць прадстаўлены работы мастакоў яго акружэння – творы Ісака Левітана, у якога Жукоўскі вучыўся, і сяброў мастака – Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Аляксандра Маравава, Канстанціна Каровіна і інш.

Экспазіцыя ўключае больш за 100 твораў жывапісу і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама адзін твор з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».

Работа выставы працягнецца па 1 кастрычніка 2023 года.

Куратар – Юлія Лісай, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

  • Время работы: Пн. - вс.: 11:00 - 19:00, касса 11:00 - 18:30
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно