24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава «Капітан далёкіх вандровак»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Выстава да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра «Капітан далёкіх вандровак».

«Рамантычныя ветразі творчасці Маўра вытрымалі выпрабаванне ветрамі і штормамі часу.
Ён па-ранейшаму нязменны капітан на караблі нашай беларускай дзіцячай літаратуры». (Ул. Ягоўдзік)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры захоўвае вялікі архіў таленавітага пісьменніка Івана Міхайлавіча Фёдарава (Янкі Маўра). З нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння, музей запрашае наведвальнікаў на часовую літаратурна-дакументальную экспазіцыю «Капітан далёкіх вандровак».

Выстава будзе працаваць з 11 мая па 1 кастрычніка 2023 года па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Уклaд Янкi Maўpa ў paзвiццё бeлapycкaй дзiцячaй лiтapaтypы вымяpaeццa нe cтoлькi caмaкaштoўнacцю ягo твopaў як з'яў мacтaцтвa, кoлькi тым, штo ён, як пepшaпpaxoдцa, вызнaчыў дaлeйшы кipyнaк яe paзвiцця ў гaлiнe пpoзы. Пісьменнік cтaў cтвapaльнiкaм нoвыx жaнpaвыx фopмaў: пpыгoднiцкaгa paмaнa, пpыгoднiцкaй aпoвecцi, a тaкcaмa aпoвecцeй aўтaбiягpaфiчнaй i нaвyкoвa-фaнтacтычнaй.
Агульная тэма экспазіцыі - Янка Маўр - нястомны Падарожнік - будзе паслядоўна раскрывацца перад наведвальнікам праз шэраг сімвалічных падарожжаў: па глыбіні cтaгoддзяў, па далёкіх краінах, па роднай Беларусі і, нарэшце, у будучыню. Зместавую і вобразную аснову гэтых вандровак складуць апoвecці пісьменніка: «Чaлaвeк iдзe», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Амок», «Палескія рабінзоны», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага».

Цэнтральным мастацкім вобразам экспазіцыі выступае лодка - як увасабленне падарожжа і як спасылка да той самай лодкі, на якой героі твораў Янкі Маўра выпраўляліся ў далёкія і блізкія падарожжы.

На выставе будуць прадстаўлены рукапісы, кнігі, лісты, фатаграфіі, дакументы, а таксама шматлікія асабістыя рэчы Янкі Маўра і гісторыі, звязаныя з імі. Адметным з’яўляецца партрэт Янкі Маўра мастачкі Алы Замай і фотаздымкі, якія ўзнаўляюць творчую лабараторыю мастачкі. Таксама наведвальнікі пазнаёмяцца з матэрыяламі, звязанымі з эсперантысцкім рухам, актыўным удзельнікам якога быў і сам пісьменнік.

Выстава будзе цікава шырокаму колу наведвальнікаў: школьнікам, вучнёўскай моладзі, прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, навукоўцам, даследчыкам і аматарам літаратуры.

Куратар - вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Мікалаеўна Саўген. 

  • Время работы: Вт. - вс.: 10:00 - 19:00, касса 10:00 - 18:30, пн. - выходной
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно