24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстава Алёны Катоўскай «Кот мамінай сяброўкі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Выставачная пляцоўка «Малінавы кот» (Дзяржынскага, 131) з 20 мая па 23 чэрвеня прадстаўляе выставу Алёны Катоўскай «Кот мамінай сяброўкі».

Алёна Катоўская (сапраўднае прозвішча Агальцова), выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў - мастачка і дызайнер. Актыўна працуе ў сферы IT, зрабіла шэраг яркіх дызайнерскіх праектаў, а таксама рэалізуецца як жывапісец. У актыве мастачкі ёсць і стрыт-арт. Працы, створаныя Алёнай, ужо неаднаразова здзіўлялі і захаплялі гледачоў на шматлікіх экспазіцыях.

Выстава «Кот мамінай сяброўкі» носіць відавочна іранічны характар. На пляцоўцы, прысвечанай усеагульна любімым істотам, мастачка прадказальна вырашыла паказаць работы, натхнёныя катамі. Але, як гэта часта бывае, у коціках мы лёгка пазнаем сябе. Каму не знаёмая сітуацыя, калі ў дзяцінстве нам ставілі ў прыклад узорнае дзіцяці мамінай сяброўкі? На паверку ж часта выяўлялася, што бездакорнае дзіця нічым не лепшае за іншых. Так і з коцікамі. Мы скардзімся на капрызы і дзівацтвы свайго вусатага гадаванца і захапляемся ўзорным катом мамінай сяброўкі. А ён тым часам не вызначаецца паслухмянасцю і ідэальнымі паводзінамі.

Мастачка ў вельмі пазнавальнай аўтарскай манеры прадстаўляе прыгоды гарэзы коціка, які не заўсёды можа супрацьстаяць спакусам. Працы, што нагадваюць неўтаймаваныя дзіцячыя фантазіі, зацягваюць гледача ў вір падзей жыцця неверагодна абаяльнага ката-свавольніка.

Час працы выставы «Кот мамінай сяброўкі»: панядзелак-нядзеля 11:00 - 20:00.

Адкрыццё выставы «Кот мамінай сяброўкі» адбудзецца 20 мая ў 18:00.

Выставачная пляцоўка«Малінавы кот» - частка вялікай і вельмі важнай справы - дабрачыннага праекта «Коцікі таксама людзі», у які ўваходзяць яшчэ галерэя «Катавасія», крама «Катабаза» і цэнтр дапамогі безнаглядным жывёлам «Стары кот», утрыманне якога з’яўляецца асноўнай мэтай праекта. Усе гэтыя аб’екты знаходзяцца ў адным будынку па адрасе: Дзяржынскага, 131. Запрашаем усіх, хто любіць жывёл і мастацтва ў наш утульны і добры свет коцікаў!

  • Вход:

    5,00 руб.

    У дзень адкрыцця ўваход на выставу вольны.

  • Инфолиния:

    +375 29 335 20 40

  • Возрастное ограничение: 16+
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно