-
Стоимость:
15,00 руб. - дарослыя
8,00 руб. - навучэнцы
Па карце НММ - уваход свабодны. Папярэдні продаж білетаў у касе музея з 18 мая.
Прадстаўляем праграму на «Ноч музеяў - 2023»:
16:15 - Урачыстае адкрыццё і выступленне хору Polifonica (вялікая галерэя)
17:00 - Адкрыццё выставы «Станіслаў Жукоўскі. Пункт прыцягнення - сядзіба» з экскурсіяй-прэзентацыяй ад куратара (выставачная зала, 1-ы паверх)
17:00 - 18:30 - Лекцыя і майстар-клас «Мастацтва кітайскай каліграфіі» (зала мастацтва краін Усходу)
Лекцыя па «Гісторыі кітайскага касцюма» і пляценне кітайскіх традыцыйных вузлоў (зала мастацтва краін Еўропы)
17:30 - 20:30 Гульня для дзяцей «Будуем горад» (зала беларускага мастацтва XX – пачатку XXI)
18:00 - 19:30 Майстар-клас па гульні Genshin Impact (выставачны корпус, 3-ці паверх)
18:00 - 19:00 Квэст па музеі з падарункамі ад МODUM
18:00 - 21:00 Майстар-клас па лінагравюры ад «Офистон. Маркет» і тэст з падарункамі (вялікая галерэя)
18:30 - 20:00 Лекцыя і майстар-клас па кітайскім жывапісе (зала мастацтва краін Усходу)
Лекцыя і майстар-клас «Мастацтва ксілаграфіі ў Кітаі» (зала мастацтва краін Еўропы)
19:00 Лекцыя «Захавальнікі поглядаў. Гісторыя мастацкіх музеяў» ад Арцёма Лапіцкага (рускае мастацтва, 5-я зала)
Open talk от Mark Formelle «Мода і мастацтва: як яны ўплываюць адзін на аднаго» ад fashion-эксперта Лоры Нагапецян (сяродкрыжжа)
20:00 - 22:00 Імправізаваны аркестр ад студыі музычнага навучання «Арт-квартал» і майстар-клас па ігры на інструментах (выставачны корпус, 4-ы паверх)
20:00 Канцэрт ансамбля музыкі барока Nota Bene (выставачная зала, 1-ы паверх)
20:30 Канцэрт джазавай музыкі ад Jazz Hit Red (сяродкрыжжа)
21:00 Паэтычны перфоманс «Менш за Адзінку» ад акцёра Аляксандра Міцкевіча (рускае мастацтва, 5-я зала)
21:00 - 22:00 Квэст па музеі з падарункамі ад МODUM
22:00 Эксперыментальная экскурсія па пастаяннай экспазіцыі беларускага мастацтва XX – пачатку XXI ст. (запіс адкрыецца 18.05 а 14-й гадзіне)
Музычнае афармленне вечарыны ад музычнага клуба Gaudium, квартэта Brevis і салісткі аркестра Вялікага тэатра Беларусі Веранікі Грабоўскай (арфа)
На працягу ўсёй Ночы музеяў:
- Інсталяцыя-сюрпрыз ад Mark Formelle
- Гарадская фотазона ад «Офистон. Маркет»
- Выстава рэтра-тэхнікі ад Музея гарадскога пасажырскага транспарту перад уваходам
- Відэаінсталяцыя «Вячэрні горад»
- Бягучыя выставы музея
15,00 руб. - дарослыя
8,00 руб. - навучэнцы
Па карце НММ - уваход свабодны. Папярэдні продаж білетаў у касе музея з 18 мая.