24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Выставки

Выстаўка «Прысвячэнне майстру»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Прысвячэнне майстру» – выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка.

27 красавіка а 17 гадзіне ў галерэі «Мабільная» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу і графікі вучняў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка да 120-годдзя з дня нараджэння мастака.

Рэтраспектыўная выстаўка «Прысвячэнне майстру» пазнаёміць гасцей з прыкладамі і вынікамі пошуку і станаўлення мастацкага амплуа вучняў гімназіі-каледжа 1970-х–2020-х гг. У экспазіцыі будуць прадстаўлены курсавыя і дыпломныя работы студэнтаў, выкананыя ў жывапісе і прысвечаныя самым разнастайным тэмам – навучэнню, пошуку прызначэння, успрыняццю рэчаіснасці, жыццю, гісторыі і культуры Беларусі.

Крок за крокам колькі дзесяцігоддзяў выдатныя беларускія мастакі, настаўнікі гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка навучаюць маладыя таленты асновам выяўленчага мастацтва, кіруючыся яркім прыкладам беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971). Іван Восіпавіч – знакавая асоба для беларускай мастацкай адукацыі, прафесар, выкладчык шэрагу мастацкіх устаноў, настаўнік знакамітых айчынных аўтараў. Менавіта ён настойваў на стварэнні прафесійнай школы жывапісу – і ў 1962 годзе Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву была адчынена, а ў 2005 перайменавана ў гімназію-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка. Іван Восіпавіч, яго вучні і прыхільнікі падрыхтавалі не адно пакаленне адказных настаўнікаў, верных класічнай школе беларускага жывапісу. Дзякуючы ім адораныя дзеці з усіх куткоў Беларусі здзяйсняюць свае першыя крокі ў творчасці.

Экспазіцыя «Прысвячэнне майстру» сведчыць аб тым, што юныя мастакі захоўваюць класічныя падыходы і разам з тым адпавядаюць сучасным тэндэнцыям у жывапісе і выяўленчым мастацтве, а значыць – справа Івана Восіпавіча Ахрэмчыка і памяць аб ім жывуць і сёння.

Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

  • Время работы: Пн. - пт.: 10:00 - 21:00, сб. - вс.: 10:00 - 18:00
  • Вход:

    Па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

  • Инфолиния:

    +375 17 368 37 37

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно